Навучанне, наладжванне сувязей і супрацоўніцтва маюць ключавое значэнне для паспяховай дзейнасці ініцыятывы EU4Digital у галіне Норм тэлекамунікацыйнага сектара. Такая выснова была зробленая, калі апошнія дасягненні і мэты на будучыню ў тэматычнай вобласці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара былі прадстаўленыя Сетцы рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) у Бухарэсце (Румынія) 13 кастрычніка 2022 года.Гэта была першая сустрэча, прысвечаная Нормам тэлекамунікацыйнага сектара, у межах Фазы II праекта EU4Digital, што пачалася нядаўна.
Каля 25 спецыялістаў каманды EU4Digital па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара і сеткі EaPeReg, Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Малдовы) і дзяржаў-членаў ЕС (Чэхіі, Ірландыі, Грузіі і Малдовы) далучыліся да мерапрыемства наўпрост ці анлайн. Яны разгледзелі дасягненні Фазы I і планы на Фазу II праекта EU4Digital у галіне Норм тэлекамунікацыйнага сектара. Аналіз дзейнасці Фазы I паказаў, што важна вывучаць перадавы досвед, будаваць моцную ўнутраную сетку і супрацоўнічаць з дзяржаўнымі зацікаўленымі бакамі. Улічваючы працяглы канфлікт ва Украіне, удзельнікі падкрэслілі, што дзейнасць Фазы II патрабуе гнуткасці і адмысловага падыходу.
Дзейнасць у галіне Норм тэлекамунікацыйнага сектара падчас Фазы II будзе па-ранейшаму сканцэнтраваная на тэмах міжнароднага роўмінга, шырокапалоснай сувязі і спектра. Асновай будзе служыць праца, выкананая падчас Фазы I, а менавіта маніторынг і дапамога з выкананнем Рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) і Рэгіянальнага пагаднення аб спектры (РПС), падрыхтоўка праектаў пагадненняў паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС, а таксама падрыхтоўка аналізу рынку шырокапалоснай сувязі і шмат іншага.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў пацвердзілі сваю гатоўнасць падпісаць РПР і РПС. Падпісанне РПС патэнцыяльна запланавана на снежань, падрабязнасці пра РПР будуць пацверджаныя пазней. Падпісанне гэтых пагадненняў дазволіць EU4Digital аказваць падтрымку і ажыццяўляць кантроль за выкананнем пагаднення падчас Фазы II.З 2019 года Ініцыятыва EU4Digital Еўрапейскага саюза падтрымлівае намаганні па развіцці надзейнай і ўстойлівай лічбавай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў краінах Усходняга партнёрства. Праект EU4Digital з’яўляецца цэнтральным праектам ініцыятывы EU4Digital. Фаза II праекта EU4Digital афіцыйна пачалася 25 кастрычніка 2022 года і прадоўжыцца да 2025 года.