Жаночае прадпрыемніцтва і інавацыі ва Усходніх краінах-партнёрах сталі галоўнымі тэмамі віртуальнага сеткавага мерапрыемства Women4Digital Future, што прайшло 28 лістапада 2022 года. Сустрэчу, якая сабрала разам больш 70 удзельнікаў з каля 60 інавацыйных прадпрыемстваў пад кіраўніцтвам жанчын, і арганізацый і спецыялістаў экасістэмы Усходняга партнёрства ў галіне жаночага прадпрыемніцтва, правяла каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ.
Да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі міністэрстваў, устаноў, што каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм, і іншыя дзеячы, такія як арганізацыі, што займаюцца інавацыямі і прадастаўляюць фінансавую падтрымку і кансультацыйныя паслугі, якія ўмацоўваюць патэнцыял экасістэм, а таксама асацыяцыі прадпрыемстваў сферы ІКТ і арганізацыі, што падтрымліваюць жанчын. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася праблема забеспячэння роўных магчымасцей і падтрымка, якую можа прадаставіць ЕС.
«Разумная рэч, якую трэба зрабіць»
Адкрыў сустрэчу і прадставіў праект EU4Digital кіраўнік каманды праекта EU4Digital сп-р Артурас Піліпоніс. Далей сп-р Цібо Шарле, кіраўнік праграмы лічбавага і эканамічнага развіцця ў DG NEAR (Еўрапейская камісія) выступіў з праграмнай прамовай, прадставіўшы найважнейшыя задачы і распавёўшы пра некаторыя фінансаваныя ЕС праграмы для развіцця жаночага прадпрыемніцтва, фінансавай інклюзіўнасці і лічбавых навыкаў, у якіх могуць прыняць удзел арганізацыі з рэгіёна Усходняга партнёрства. Напрыклад, праграма WEgate падтрымлівае прадпрымальніц, дапамагаючы ім запусціць і развіць свой бізнес; платформа Womenat – гэта еўрапейская сетка для спецыялістак у галіне лічбавай эканомікі; а праграма Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Women in Business прадастаўляе фінансаванне і бізнес-кансультацыі. Яго галоўны тэзіс заключаўся ў тым, што гендарная роўнасць станоўча ўплывае на ВУП і што садзейнічанне пашырэнню эканамічных магчымасцей жанчын, фінансавай інклюзіўнасці і інавацыям жыццёва важна для эканамічнага росту, росквіту і развіцця канкурэнцыі.

Пашырэнне эканамічных магчымасцей жанчын не толькі правільна, але і разумна
Цібо Шарле, кіраўнік праграмы лічбавага і эканамічнага развіцця ў DG NEAR (Еўрапейская камісія)
Магчымасці працы з ментарамі
Далей удзельнікам прадставілі Women Go Tech – паспяховую ментарскую праграму родам з Літвы, якая заахвочвае жанчын выбіраць кар’еру ў галіне ІКТ і інжынерыі. Яе сузаснавальніца спадарыня Жыдруне Вітайце распавяла пра ініцыятыву, адзначыўшы, што ў тэхналагічных камандах і сярод кіраўнікоў жанчыны часта апынаюцца ў меншасці. Досвед працы ў тэхналагічнай галіне падштурхнуў яе «зрабіць штосьці яшчэ», каб змяніць сітуацыю.

Жанчыны складаюць толькі пятую частку спецыялістаў у сферы ІКТ. Разам з маімі аднадумцамі мы распрацавалі першую ментарскую праграму, якая прыцягвае жанчын у тэхналагічную галіну.
Жыдруне Вітайце, сузаснавальніца Women Go Tech
«Тэхналагічная галіна прапануе шырокі выбар прафесійных магчымасцей апрача праграмавання», – растлумачыла Жыдруне Вітайце, прадставіўшы азнаямленчы курс Discover Tech, які згуляў важную ролю ў інфармаванні жанчын аб кар’ерных магчымасцях і стварэнні дзесяцітысячнага аб’яднання ўдзельнікаў ментарскай праграмы. Women Go Tech на англійскай мове пашыраецца на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, таму ўдзельнікі з УП могуць да ёй далучыцца. Больш таго, досвед Women Go Tech натхніў праект EU4Digital на распрацоўку кіраўніцтва па стварэнні ментарскіх праграм для пераадолення гендарнай няроўнасці ў сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах. Спадарыня Вітайце стала галоўным экспертам, які падзяліўся перадавым вопытам Літвы з удзельнікамі мерапрыемства. Яна працягвае супрацоўніцтва з Усходнімі краінамі-партнёрамі дзеля распрацоўкі падобных праграм, на дадзены момант сканцэнтраваўшыся на Грузіі.
У другой частцы мерапрыемства паразмаўлялі пра некамерцыйную, непалітычную прафесійную арганізацыю Women Business Angels (WBA). Яна дазваляе жанчынам і мужчынам стаць «бізнес-анёламі» (інвестарамі, якія прадастаўляюць капітал прадпрыемству ці стартапу) і канкурэнтаздольнымі прадпрымальнікамі на сусветным рынку. Спадарыня Рэната Ганна Якса,менеджар праектаў у WBA, выступіла з аглядам прапанаванай падтрымкі і паслуг, куды ўваходзіць абарона палітыкі дзеля пераадолення цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца жанчыны.

Справа не толькі ў грошах. Гэта яшчэ і ментарства, навучанне, абмеркаванне, нэтворкінг і сувязі.
Спадарыня Рэната Ганна Якса,менеджар праектаў у WBA
WINGATE – гэта праект, які ажыццяўляецца сумесна з WBA. Ён прапануе інавацыйны віртуальны даведачны цэнтр для прадпрыемстваў, уласніцамі якіх з’яўляюцца жанчыны, прадастаўляючы ўнікальную магчымасць для анёльскіх інвестыцый, у тым ліку ў некаторых Усходніх краінах-партнёрах, напрыклад у Малдове.
Інвеставанне і фінансаванне
Нарэшце, спадарыня Карына Клафль, адна з генеральных дырэктараў Female Founders, прадставіла гэтае супольніцтва, якое складаецца з 65 000 інвестараў, аператараў, бізнесменаў, прадпрымальніцкіх лідараў, а таксама цэлы шэраг магчымасцей для стартапаў, на чале якіх стаяць жанчыны. Арганізацыя прадастаўляе трохмесячную праграму лідарства Women Lead F, а таксама трохмесячны акселератар інвестыцыйнай гатоўнасці Grow F для венчурных прадпрыемстваў пад кіраўніцтвам жанчын. Female Founders таксама арганізуе галоўныя мерапрыемствы ў галіне жаночага прадпрыемніцтва ў Еўропе – Lead Today.Shape Tomorrow і DEI Bootcamp – якія збіраюць разам еўрапейскія кампаніі дзеля ўсталявання новых дзелавых сувязей і падпісання новых кантрактаў. Карына Клафль звярнула ўвагу на тое, што жанчыны занадта многа працуюць з ментарамі, але не атрымліваюць дастаткова фінансавай дапамогі, нягледзячы на тое што значная колькасць фінансавых сродкаў даступна прадпрымальніцам у ЕС і ва Усходнім партнёрстве. Каб запоўніць гэты прабел, еўрапейскі венчурны фонд Fund F будзе падтрымліваць гендарна разнастайныя каманды заснавальнікаў.

Гендарная разнастайнасць – гэта адна з найбуйнейшых нерэалізаваных магчымасцей у тэхналагічнай экасістэме. З наша пункту гледжання, прыток жанчын у сферу тэхналогій і бізнесу з’яўляецца залогам роўнай будучыні.
Спадарыня Карына Клафль, генеральны дырэктар Female Founders
Ад усведамлення да дзеяння
Мадэратар мерапрыемства і кіраўнік напрамку Інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital спадарыня Ганна Побаль падзякавала арганізацыям ЕС за гатоўнасць распавесці зацікаўленым бакам УП пра перадавы досвед і магчымасці супрацоўніцтва. Яна падкрэсліла, што арганізацыям інавацыйнай экасістэмы УП важна працаваць на папярэджанне, заахвочваючы арганізацыі пераходзіць ад усведамлення магчымасцей да дзеяння. Яна адзначыла, што сеткавае мерапрыемства стала толькі пачаткам шляху. Чакаецца, што яно дазволіць сфарміраваць новыя партнёрствы і прыцягне новых членаў у супольніцтвы і ініцыятывы арганізацый ЕС.
• прэзентацыя Еўрапейскай камісіі
• прэзентацыя Women Go Tech
• прэзентацыя Women Business Angels
• прэзентацыя Future Founders