Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
Дата: 12/09/23
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digital і дзейнасць Усходняга партнёрства ў лічбавай сферы, прапануе вам даведацца пра новыя спосабы доступу да гэтых матэрыялаў. У прыватнасці, новы акаўнт у «Твітэры» быў паспяхова пратэставаны гэтым летам і папоўніў спіс каналаў інфармавання. Далучайцеся да гутаркі!
Новы акаўнт @EU4Digital у «Твітэры» прапануе візуальную падборку навін, гісторый і аналітыкі даных з неабдымнага масіву матэрыялаў EU4Digital. Канал у «Твітэры» ўжо змяшчае шмат каштоўнай інфармацыі з сайта EU4Digital, да якой будзе дадавацца новая. Мы ўжо рыхтуемся весці прамую трансляцыю з ключавых мерапрыемстваў, такіх як штогадовая Лічбавая канферэнцыя для Усходняга партнёрства і сустрэча Кіраўнічага камітэта EU4Digital, што адбудуцца ў лістападзе. Заходзьце і пераканайцеся самі.
🖱️Just one click!
Founders of two small businesses in Georgia, RKO & Funduki, could take their products to the EU market by joining an #EU4Digital eCommerce pilot.
Мы заўсёды ўдзячныя за вашы рэтвіты і падабайкі, але яшчэ большы рады больш інтэрактыўнаму і непасрэднаму кантакту з вамі. Таму просім вас смела цытаваць і адзначаць нас, адказваць нам, адпраўляць прыватныя паведамленні і, вядома, падпісвацца на нас:@EU4Digital
Іншыя спосабы заставацца ў курсе
Прагляд абноўленага сайта Мы працягваем аптымізацыю нядаўна перазапушчанага сайта, якому давяраюць тысячы спецыялістаў у галіне лічбавізацыі з Бруселя і рэгіёна Усходняга партнёрства. Мы старанна адбіраем важныя навіны, інфармацыю пра мерапрыемствы, гісторыі поспеху і публікацыі, разглядаючы мясцовыя пытанні скрозь рэгіянальную прызму. Усё гэта вы можаце знайсці ў адным месцы; наведайце наш сайт!
Атрымлівайце абвяшчэнні па электроннай пошце Наша штоквартальная інфармацыйная рассылка хутка аднавіцца і будзе даваць падборку надзейнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў сферы лічбавізацыі ва Усходніх краінах-партнёрах. Папярэднія інфармацыйныя рассылкі заўсёды даступныя да прагляду анлайн. Тым не менш больш за 3 000 чытачоў атрымліваюць дайджэст на англійскай мове па электроннай пошце. Калі нехта з вашага атачэння зацікаўлены ў атрыманні паведамленняў ад EU4Digital, просім вас перадаць ім гэтую інфармацыю, а калі вы самі яшчэ іх не атрымліваеце, то падпісвайцеся на нашу рассылку.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.