У дзяцінстве і далейшым жыцці накапленне ведаў і навыкаў дазваляе людзям развіваць і рэалізоўваць свой патэнцыял, робячы грамадства больш прадуктыўным. Калі ў сувязі з пандэміяй COVID-19 адукацыі прыйшлося перайсці ў анлайн-фармат, стала зразумела, што лічбавыя тэхналогіі павінны быць даступныя ўсім патэнцыяльным карыстальнікам. Усведамляючы гэтую пастаянную неабходнасць, Еўрапейскі фонд адукацыі (ЕФА) заяўляе, што для развіцця людскога капіталу неабходна настроіцца на «рашучую лічбавую інтэграцыю». Пры дапамозе разнастайных інструментаў і ініцыятыў ЕФА падтрымлівае палітыку і меры, накіраваныя на лічбавую інтэграцыю, у краінах-партнёрах, і ў тым ліку ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
ЕФА – гэта агенцтва ЕС, якое дапамагае краінам з пераходнай эканомікай і краінам у стадыі развіцця найбольш поўна выкарыстаць людскі патэнцыял праз рэформы адукацыі, навучання і сістэм рынку працы. Каб заахвоціць палітычных дзеячаў краін-партнёраў браць пад увагу лічбавую інтэграцыю ў галіне адукацыі, у лістападзе 2022 года ЕФА падрыхтаваў Схему рэформы лічбавай адукацыі. Яна дапаможа распрацаваць, укараніць і кантраляваць палітыку ў галіне лічбавай адукацыі, якая будзе адпавядаць сучасным лічбавым экасістэмам. ЕФА будзе выкарыстоўваць гэту схему падчас кансультатыўных гутарак, дзе будзе падкрэсліваць важнасць эрганамічных фактараў, такіх як распрацоўка інтэрфейсу і карыстальніцкі досвед.
Каб кожны мог адчуць уплыў гэтых эрганамічных фактараў, ЕФА сумесна з Міжнародным навучальным цэнтрам Міжнароднай арганізацыі працы стварыў вэб-сайт DigitallyExcluded.org. Наведвальнікі гэтага сайта могуць убачыць, як моўныя і кагнітыўныя бар’еры, праблемы с сувяззю і зрокам не дазваляюць патэнцыяльным карыстальнікам мець доступ да лічбавых тэхналогій ці карыстацца імі.
ЕФА таксама паўдзельнічаў у стварэнні яшчэ аднаго інструмента – SELFIE (Самааналіз эфектыўнасці навучання праз стымуляцыю выкарыстання інавацыйных адукацыйных тэхналогій). Гэты бясплатны інструмент дапамагае школам укараніць лічбавыя тэхналогіі ў выкладанне, навучанне і ацэнку. ЕФА дапамагае армянскім школам з развітай лічбавай інфраструктурай выкарыстоўваць SELFIE для прадастаўлення падтрымкі сельскім школам у выкладанні дакладных навук (прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынернай справы і матэматыкі). Такое ментарства – гэта частка дзяржаўнага праекта. Яно дапамагае павысіць узровень анлайн-навучання і лічбавай інтэграцыі ў рэгіёнах краіны.
Дадзеныя прыклады паказваюць, як ЕФА імкнецца да паўсюднага пераходу да «рашучай» лічбавай інтэграцыі. «Калі мы хочам толькі крыху палепшыць лічбавую інтэграцыю, гэта зойме шмат часу, а прыватны сектар можа ўзяць верх», – гаворыць Фабіа Наскімбені, спецыяліст па развіцці людскога капіталу з ЕФА. Ён тлумачыць, што канцэпцыя рашучай лічбавай інтэграцыі – «гэта як вырахоўваць свой вугляродны след». «Стаўшы звычкай, яна мяняе светапогляд».
«Накіраванасць на рашучую лічбавую інтэграцыю будзе садзейнічаць правядзенню правільнай палітыкі, якая будзе забяспечваць развіццё людскога капіталу», – дадае Фабіа Наскімбені. «Калі прадумваецца і распрацоўваецца палітыка, даражэй і даўжэй уключаць кожнага, але чым большы яе ахоп, тым мацнейшы яе ўплыў.
Чытаць поўны тэкст артыкула ЕФА.
Іншая інфармацыя па тэме
EU4Digital таксама працуе над развіццём лічбавых навыкаў, клапочучыся пра тое, каб гэтае развіццё можна было адсачыць праз узгодненую сістэму справаздачнасці.
Чакаецца, што ў 2023 годзе, які быў абвешчаны Еўрапейскім годам навыкаў, атрымаецца даць новы штуршок бесперапыннаму навучанню, даючы людзям магчымасць зрабіць свой унёсак у зялёную і лічбавую трансфармацыю.