Прасоўванне лічбавай эканомікі і грамадства ва Усходнім партнёрстве (УП) знаходзіцца ў цэнтры ўвагі праекта EU4Digital з 2019 года. Працягваючы працаваць у гэтым кірунку, але абнавіўшы свае мэты ў адпаведнасці з палітыкай УП 2021 года, праект EU4Digital афіцыйна ўступіў у другую фазу. Праект EU4Digital імкнецца пашырыць перавагі Адзінага лічбавага рынку на Усходнія краіны-партнёры і з’яўляецца цэнтральным праектам ініцыятывы EU4Digital – асноўнага рэгіянальнага праекта ЕС, накіраванага на падтрымку лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах.
Каб адзначыць перазапуск праекта EU4Digital, ініцыятыва EU4Digital арганізуе два анлайн-мерапрыемствы: Лічбавую канферэнцыю Усходняга партнёрства 24 кастрычніка і сустрэчу Кіруючага камітэта EU4Digital з нагоды запуску Фазы II праекта 25 кастрычніка 2022 года.
Умацаванне лічбавай эканомікі і грамадства дазволіць стварыць больш працоўных месцаў і прывядзе да эканамічнага росту, што дапаможа бізнесу і палепшыць якасць жыцця грамадзян ва Усходніх краінах-партнёрах. Адноўлены палітычны курс Усходняга партнёрства быў зацверджаны ў снежні 2021 года і загадвае ЕС і Усходнім краінам-партнёрам працягваць устойлівую лічбавую трансфармацыю. Ініцыятыва EU4Digital дапамагае вырашыць гэтую задачу, а таксама спрыяе гарманізацыі лічбавых рынкаў дзякуючы сваёй дзейнасці ў галіне лічбавай інфраструктуры, электроннага кіравання, лічбавай эканомікі і інавацый, кібербяспекі і ўстойлівасці. Дзейнасць ініцыятывы EU4Digital ажыццяўляецца ў шчыльным супрацоўніцтве з шасцю сеткамі EU4Digital.
Фаза II праекта EU4Digital (2022-2025 гг.) будзе будавацца на дасягненнях і базе першай фазы. Фаза I праекта EU4Digital (2019-2022 гг.) была сканцэнтравана на ўмацаванні эканомікі і кіравання ва Усходніх краінах-партнёрах праз лічбавую трансфармацыю, а менавіта дзякуючы распрацоўцы рэкамендацый і нарматыўных баз, пагадненняў аб спрашчэнні і аналітычных запісак, тэсціраванню ключавых лічбавых рашэнняў, такіх як лічбавы подпіс, eInvoice, eCustoms і eCommerce.
Цягам наступных трох гадоў Фаза II праекта EU4Digital будзе і далей сканцэнтравана на шасці галоўных напрамках палітыкі: Нормах тэлекамунікацыйнага сектара, Электронным даверы і трансгранічных лічбавых паслугах, Электронным гандалі, Інавацыях у сферы ІКТ і экасістэмах стартапаў, Электроннай ахове здароўя і Лічбавых навыках. Гэтыя напрамкі фарміруюцца ў адпаведнасці з асноватворнымі элементамі палітыкі ЕС у галіне Лічбавай інфраструктуры, Электроннага кіравання, Кіберустойлівасці і Лічбавай эканомікі і інавацый.
Лічбавая канферэнцыя Усходняга партнёрства – гэта штогадовая знакавая падзея, падчас якой пераглядаецца лічбавая палітыка і будучыя задачы Усходняга партнёрства. Прадстаўнікі краін-партнёраў і ЕС даследуюць і абмяркуюць галоўныя тэмы, што датычацца лічбавай трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве. Канферэнцыя таксама закране апошнія распрацоўкі і задачы Усходняга партнёрства і тое, якую ролю ў гэтым адыгрываюць лічбавыя тэхналогіі і як яны дапамагаюць перайсці да ўстойлівага кіравання, эканомікі і грамадства. Усе, хто жадае паўдзельнічаць у гэтым анлайн-мерапрыемстве, могуць зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі.
Ключавыя моманты лічбавай канферэнцыі і стартавай сустрэчы (толькі для запрошаных гасцей) будуць апублікаваныя ў спецыяльным інфармацыйным бюлетэні. Каб атрымліваць гэтакія паведамленні на электронную пошту, падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку.