Штогод Еўрапейскі тыдзень праграмавання заяўляе пра важнасць лічбавай пісьменнасці і навыкаў праграмавання і прасоўвае іх сярод людзей любога ўзросту і паходжання. Кожны можа арганізаваць мерапрыемства ці далучыцца да аднаго з іх. Мерапрыемствы праводзяцца круглы год, але два тыдні адведзеныя спецыяльна пад Тыдзень праграмавання, які ў гэтым годзе пройдзе з 7 па 22 кастрычніка.
Дзякуючы супольнасці валанцёраў са ўсяго свету Тыдзень праграмавання карыстаецца поспехам і арганізуе мерапрыемствы, што дазваляюць людзям любога ўзросту і паходжання даведацца больш пра праграмаванне і лічбавыя навыкі і пазнаёміцца з аднадумцамі.
Бягучыя мерапрыемствы і матэрыялы
Адно з самых захапляльных мерапрыемстваў Тыдня праграмавання – гэта Хакатон, які праходзіць у некалькіх краінах Еўропы. У гэтым годзе тэма Хакатона – «Праграмаванне дзеля рашэння задач і ажыццяўлення мар». Гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць свае навыкі праграмавання, папрацаваць у камандзе і атрымаць асалоду ад працэсу. Ужо праходзяць сустрэчы з амбасадарамі краін для падрыхтоўкі хакатонаў у бліжэйшыя месяцы.
Яшчэ адно мерапрыемства Тыдня праграмавання – гэта масавы адкрыты анлайн-курс (МААК) «Раскрыццё магчымасцей ШІ ў адукацыі», які праходзіць з 13 сакавіка па 19 красавіка. МААК Тыдня праграмавання дае выхавальнікам дзіцячых садоў і школьным настаўнікам практычныя ідэі, інструменты і матэрыялы, што дапамагаюць развіваць праграмісцкае і вылічальнае мысленне ў вучняў і рыхтаваць іх да лічбавага свету.
Навіна Тыдня праграмавання – гэта серыя падкастаў. Яны закрануць шырокае кола тэм, уключаючы метасусвет, кібербяспеку і спосабы прыцягнення моладзі ў сферу праграмавання. Плануецца, што ў красавіку выйдзе першы падкаст серыі, якая стане каштоўнай крыніцай для кожнага, хто цікавіцца праграмаваннем і лічбавымі навыкамі, а таксама платформай для абмеркаванняў і абмену ідэямі.
Прыміце ўдзел у Тыдні праграмавання!
Падчас Тыдня праграмавання – 2023 пройдуць масавыя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць уключэнню праграмавання ў школьныя праграмы і не толькі. Кожны можа арганізаваць мерапрыемства ці далучыцца да аднаго з іх: абярыце тэму і мэтавую аўдыторыю і дадайце ваша мерапрыемства на мапу.
Каманда Тыдня праграмавання таксама падрыхтавала матэрыялы, якія дапамогуць арганізаваць мерапрыемствы ў межах Тыдня праграмавання і будуць прасоўваць ініцыятыву ў разнастайных супольнасцях.
Каб даведацца больш пра праект «Тыдзень праграмавання», пра «Тыдзень праграмавання – 2023», а таксама пра Хакатон, МААК, падкасты і іншыя мерапрыемствы, якія прыцягваюць увагу людзей да праграмавання і лічбавых навыкаў, зайдзіце на сайт Еўрапейскага тыдня праграмавання. Вы таксама можаце наведаць блог Тыдня праграмавання.