

Дасягненні на сённяшні дзень і планы на будучыню праектаў EU4Digital былі разгледжаныя падчас сустрэчы Кіруючага камітэта ініцыятывы EU4Digital 25 кастрычніка 2022 года. Знамянуючы афіцыйны запуск Фазы II праекта EU4Digital, які прадоўжылі на 3 гады, гэта мерапрыемства сабрала разам больш за 100 зацікаўленых бакоў экасістэмы EU4Digital, уключаючы прадстаўнікоў праектаў ініцыятывы EU4Digital, а таксама краін ЕС і Усходніх краін-партнёраў.
Праект EU4Digital дзейнічае з 2019 года. Гэта цэнтральны праект ініцыятывы EU4Digital, якая з’яўляецца комплексам праектаў, што прадстаўляюць падтрымку ЕС для ўстойлівай лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне УП.
Прадстаўнікі Генеральнага дырэктарата ЕС па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), якія кіруюць ініцыятывай EU4Digital, старшынствавалі на анлайн-сустрэчы. Джэральд Одаз, кіраўнік групы DG NEAR, нагадаў удзельнікам, што ЕС імкнецца наблізіць Усходнія краіны-партнёры да адзінага лічбавага рынку ЕС дзякуючы працы праектаў пад эгідай EU4Digital. «Лічбавыя тэхналогіі – гэта адзін з асноўных прыярытэтаў нашага інвестыцыйнага плана», – пракаментаваў ён. «Асабліва ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне павышэнне ўстойлівасці лічбавых сістэм і ўмацаванне лічбавай інфраструктуры і электроннага ўрада становяцца цэнтральнымі тэмамі».
Падтрымка ЕС прадастаўляецца ў межах абноўленай палітыкі і мэт для Усходняга партнёрства, якія былі зацверджаныя на саміце УП у 2021 годзе. «Устойлівая лічбавая трансфармацыя» – гэта адна з пяці ключавых абласцей. «Бачанне і мэты, выпрацаваныя падчас кансультацыі з дзяржавамі-членамі ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі ў мінулым годзе, грунтуюцца на распрацоўках у дадзенай сферы», – заявіў Цібо Шарле, кіраўнік праграмы ў DG NEAR. «Лічбавы компас ЕС ставіць чатыры ключавых прыярытэтных задачы ў галіне дзяржаўнага кіравання, інфраструктуры, бізнесу і навыкаў, у той час як Стратэгія глабальнага шлюза і Камунікацыя аб дапамозе Украіне і аб яе аднаўленні ЕС ад мая 2022 года даюць дадатковыя ўказанні».
Падчас сустрэчы прадстаўнікі кожнага праекта ініцыятывы EU4Digital мелі магчымасць распавесці пра вынікі сваёй працы і запланаваныя мерапрыемствы. Праект EU4Digital прадстаўляў кіраўнік каманды Артурас Піліпоніс з EY. Ён паразважаў пра ключавыя дасягненні Фазы I, падчас якой удалося правесці супастаўляльны аналіз і параўнанне з перадавым вопытам ЕС, апрабаваць трансгранічныя рашэнні для далейшага поўнамаштабнага развіцця, а таксама ўсталяваць сувязі паміж зацікаўленымі бакамі з ЕС і УП, іншымі спонсарамі і іх ініцыятывамі.
Цягам Фазы II праекта EU4Digital праца будзе сканцэнтраваная вакол 6 галоўных тэматычных абласцей: Нормы тэлекамунікацыйнага сектара, Электронны давер і трансгранічныя паслугі, Электронны гандаль, Інавацыі ў сферы ІКТ і экасістэмы стартапаў, Электронная ахова здароўя і Лічбавыя навыкі. Акрамя таго, сюды ўваходзяць дзве паралельныя задачы. Адна датычыцца камунікацыі і інфармавання аб падтрымцы ЕС лічбавай трансфармацыі праз EU4Digtal, а іншая заключаецца ў падтрымцы для барацьбы з крызісам. Вось што распавёў пра апошнюю Артурас Піліпоніс: «У сённяшніх умовах нам трэба быць гнуткімі, а менавіта прымаць адпаведныя антыкрызісныя меры, каб мець магчымасць аказваць дапамогу, калі гэта неабходна і па ўзгадненні з ЕС».
Праект EaPConnect сканцэнтраваны на сувязі паміж навукова-адукацыйнымі ўстановамі ва Усходніх краінах-партнёрах і краінах ЕС. Ён прадастаўляе бесперапынную сувязь, паслугі і магчымасці для супрацоўніцтва для студэнтаў, даследчыкаў і навукоўцаў. «Запуск канала «Спектр» паміж Малдовай і Украінай – гэта вялікае дасягненне», – заявіла Ірына Мэцьюз з GÉANT, якая з’яўляецца адным з менеджараў праекта EaPConnect. З-за мноства непрадбачаных праблем апошніх гадоў, такіх як пандэмія, вайна ва Украіне і палітычная нестабільнасць у рэгіёне, праекту прыйшлося падстройвацца пад новую рэальнасць».
Ад імя праекта EU4Digital: Cybersecurity East, прысвечанага праблемам кібербяспекі ў рэгіёне Усходняга партнёрства, кіраўнік каманды Беснік Лімай з кансалтынгавай групы GFA коратка распавёў пра найбольш яскравыя яго моманты. Тры ключавых кампаненты праекта ўключаюць набліжэнне заканадаўства і прававых баз да еўрапейскай Дырэктывы NIS, вызначэнне Аператараў і Істотных паслуг у адпаведнасці з дырэктывай ЕС, а таксама павышэнне аперацыйных магчымасцей для рэагавання на кіберінцыдэнты і крызісныя сітуацыі. Праект таксама сутыкнуўся з праблемамі і неабходнасцю падстройвацца пад геапалітычныя рэаліі, напрыклад, шляхам правядзення вэбінара па забеспячэнні бяспекі ў ходзе выбараў.
Праект EU4Digital Стратэгіі развіцця шырокапалоснай сувязі групы Сусветнага банка ў асобе Валерыі Дэссоліс прадставіў агляд галоўных дасягненняў, уключаючы супастаўляльны аналіз, падтрымку шырокапалоснага картаграфавання і ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы, што рэгулюе шырокапалосную сувязь.
Было аб’яўлена пра далейшы праект, які будзе ажыццяўляцца DG NEAR і будзе называцца «EU4Digital: Інвестыцыі ў шырокапалосную сувязь (2023-2027)». Яго бюджэт складзе 5 мільёнаў еўра. Ён дапаможа падрыхтаваць інвестыцыйныя праекты ў сферы шырокапалоснай сувязі, накіраваныя на скарачэнне разрыву паміж гарадской і сельскай мясцовасцю і падтрымку дыверсіфікацыі і рэканструкцыі шырокапалосных сетак.
Прадстаўнікоў Усходніх краін-партнёраў і дэлегацый ЕС папрасілі даць каментарыі і выказаць сваё меркаванне наконт лічбавай павесткі і яе выканання. Сярод прыярытэтных задач яны назвалі доўгатэрміновыя інвестыцыі, адзначыўшы, што лічбавая трансфармацыя – гэта працяглы шлях рэформаў. Адставанне працэсу лічбавізацыі ў сельскай мясцовасці таксама выклікае заклапочанасць. Неабходна пашырыць магчымасці сельскага насельніцтва, прадаставіўшы яму доступ да інтэрнэт-інфраструктуры і паслуг. Акрамя таго, яны адзначылі, што неабходна мець асноўны ўзгоднены план, рашаць задачы ў ключавых абласцях і пазбягаць разрозненага падыходу.
Кібербяспека, функцыянальная сумяшчальнасць дзяржаўнай платформы, пашырэнне магчымасцей сектара ІКТ, электронная камерцыя, лічбавыя навыкі і лічбавая інфраструктура былі вызначаныя ў якасці наступных важных для Усходніх краін-партнёраў абласцей. Яны таксама з’яўляюцца часткай задач ЕС, праца над якімі будзе ажыццяўляцца ў межах праектаў EU4Digital у бліжэйшыя гады.
Дадатковая інфармацыя
Сустрэча кіруючага камітэта з нагоды запуску Фазы II праекта EU4Digital 25 кастрычніка і Лічбавая канферэнцыя Усходняга партнёрства 24 кастрычніка 2022 года былі арганізаваныя ініцыятывай EU4Digital.
Ключавыя моманты абодвух мерапрыемстваў будуць апублікаваныя ў спецыяльным інфармацыйным бюлетэні EU4Digital. Каб атрымліваць гэтакія паведамленні на электронную пошту, падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- EaPConnect
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей