Цягам апошніх трох гадоў каманда праекта EU4Digital займалася падтрымкай лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах. Ва Украіне поспехі, дасягнутыя дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з мясцовымі дзеячамі, прынеслі адчувальную выгаду грамадзянам і прадпрыемствам з усіх куткоў краіны. Такія каштоўнасці як належнае кіраванне, дэмакратыя, вяршэнства закона і правы чалавека ляжаць у аснове партнёрскай дзейнасці на карысць усяго рэгіёна. Сёння гэтыя каштоўнасці падрываюцца вайной, разбурэннем і гуманітарным крызісам ва Украіне.
З 2019 года каманда EU4Digital супрацоўнічае з украінскімі калегамі і зацікаўленымі бакамі, усталёўваючы сяброўскія адносіны, заснаваныя на агульных для рэгіёна інтарэсах. Паколькі мноства мясцовых экспертаў і каардынатараў застаюцца на тэрыторыі Украіны, мы гатовыя аказваць ім падтрымку ў гэтых няпростых абставінах, у якіх яны працуюць сёння. Мы рашуча ганім уварванне ва Украіну.
Больш інфармацыі аб рэакцыі ЕС на сітуацыю ва Украіне можна знайсці на наступных старонках:
https://www.consilium.europa.eu/en/policies/eu-response-ukraine-invasion/
Салідарнасць ЕС з Украінай | Еўрапейская камісія (europa.eu)