Праект EU4Digital збярэ разам ключавых палітычных дзеячаў, перадавыя арганізацыі экасітэм стартапаў і спецыялістаў у галіне лічбавых інавацый і развіцця экасістэм стартапаў на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023. Тэма гэтага палітычнага мерапрыемства высокага ўзроўню – «Лічбавыя тэхналогіі для павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў шырокага кола МСП ва Усходнім партнёрстве» (УП). Мерапрыемства пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі 9 сакавіка 2023 года.
У гэтым годзе форум прыме прадстаўнікоў дырэктыўных органаў і ключавых дзеячаў інавацыйнай экасістэмы ў сферы ІКТ з Усходніх краін-партнёраў, а таксама міжнародных донарскіх арганізацый. Яны падзеляцца досведам і стратэгічнымі планамі, звязанымі з забеспячэннем доступу МСП да лічбавых навыкаў, дапамагаючы тым самым дасягнуць мэты павысіць кваліфікацыю 1 мільёна чалавек ва Усходніх краінах-партнёрах.
Рэгіянальныя праблемы
У рэгіёне УП існуюць такія праблемы, як недахоп ведаў пра лічбавыя тэндэнцыі і інструменты, а таксама пра іх уплыў на грамадства і эканоміку. Апытанні паказваюць, што самай вялікай перашкодай на шляху да лічбавізацыі рэгіянальных МСП з’яўляецца адсутнасць ведаў пра лічбавыя інструменты і магчымасцей іх выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Таксама назіраецца нізкі ўзровень развіцця лічбавых навыкаў і цяжкасці з прымяненнем лічбавых метадаў і інструментаў у працоўным асяроддзі.
Дзеля каго гэты форум?
Аўдыторыя мерапрыемства будзе ўключаць прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі (DG NEAR), міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм і падтрымку МСП, IT-асацыяцый і сетак МСП з упорам на лічбавыя рынкі, інавацыйных кластараў і ключавых аператараў анлайн-платформаў лічбавых навыкаў. Паўдзельнічаць у форуме можна толькі па запрашэнні.
Праграма форума
Форум пачнецца з прывітальнага слова прадстаўніка DG NEAR, які распавядзе пра стратэгіі і палітычную павестку ЕС, звязаныя з падтрымкай развіцця лічбавых навыкаў супрацоўнікаў МСП, і пра планы прадастаўлення доступу рэгіёну УП да падтрымкі Еўрапейскай камісіі, а таксама абвесціць 2023 год Еўрапейскім годам навыкаў.
Праграма будзе ўключаць:
- уступную прамову, у якой будуць названыя інструменты і інавацыйная мадэль, што выкарыстоўваюцца EY для павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія можна выкарыстаць, каб паскорыць працэс павышэння лічбавай кваліфікацыі ва Усходнім партнёрстве;
- панэльнае абмеркаванне, падчас якога прадстаўнікі міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў прадэманструюць рашэнні і абмяркуюць праблемы;
- прэзентацыю цэнтра адукацыйных тэхналогій EU4DIGITAL, яго бягучай распрацоўкі і запрашэнне зацікаўленых бакоў далучыцца да прапрацоўкі аперацыйнай мадэлі і мадэлі кіравання, а таксама да адбору прыярытэтаў адукацыйнай праграмы;
- знаёмства, падчас якога міжнародныя донарскія арганізацыі прыцягнуць увагу да праграм і ініцыятыў для падтрымкі павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП, якія змогуць натхніць і быць адаптаваныя ва Усходніх краінах-партнёрах.
Напрыканцы кожнай часткі мерапрыемства ўдзельнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца ўласным досведам і ідэямі з прадстаўнікамі ўрадаў і донарскімі арганізацыямі.
Азнаёміцца з падрабязнай праграмай форума.
Кантактная і дадатковая інфармацыя
Калі ў вас ёсць пытанні, просім вас звязацца з камандай па інавацыях у сферы ІКТ праекта EU4Digital па электронным адрасе eu4digital@lt.ey.com, пазначыўшы тэму ліста «Форум EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023». Гэты форум высокага ўзроўню праводзіцца пры садзейнічанні праекта EU4Digital і павінен стаць асобным штогадовым мерапрыемствам, прысвечаным тэмам, звязаным з інавацыямі і стартапамі. Першы інавацыйны форум «На шляху да інавацыйных рашэнняў для развіцця экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве» прайшоў 27 студзеня 2022 года. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў запуск платформы для экасістэымы стартапаў УП.