Пры падтрымцы і садзейнічанні праекта EU4Digital асацыяцыі МСП лічбавай галіны Усходніх краін-партнёраў паспяхова далучыліся да Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны (DIGITAL SME). Спансіраванне іх членства пачалося 22 сакавіка і прадоўжыцца адзін год.
Адным з напрамкаў дзейнасці праекта EU4Digital было прасоўванне сетак і платформаў ЕС ва УП і іх пашырэнне на УП. Адной з гэтых сетак і з’яўляецца асацыяцыя лічбавага бізнесу DIGITAL SME. Асацыяцыя налічвае больш за 45 000 МСП у сектары ІКТ, 450 спецыялістаў у працоўных групах і 30 дзяржаўных і рэгіянальных асацыяцый МСП з краін-членаў ЕС і яго суседзяў.
Рэкламнае мерапрыемства, якое EU4Digital правёў у пачатку кастрычніка 2021 года, прыцягнцла вялікую ўвагу да альянсу DIGITAL SME асацыяцый МСП сферы ІКТ з УП, якія выказалі жаданне стаць членамі сеткі. Ведаючы пра патрэбнасці і праблемы зацікаўленых бакоў з УП, EU4Digital ад імя Еўрапейскай камісіі прыняў рашэнне дапамагчы арганізацыям УП далучыцца да DIGITAL SME, арганізаваўшы дзеля гэтага кансультацыі на працягу ўсяго працэсу ўступлення і стаўшы спонсарам першага году іх членства.
Разам з DIGITAL SME былі вызначаныя патэнцыяльныя члены, чыя дзейнасць прысвечана падтрымцы МСП лічбавай сферы і/або ІКТ на дзяржаўным узроўні. У сакавіку 2022 года арганізацыі УП далучыліся да сеткі ЕС у якасці неафіцыйнай сеткі УП, якая будзе каардынавацца Малдаўскай асацыяцыяй прыватных кампаній сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ATIC) для забеспячэння неабходнай сувязі паміж яе членамі.
Членства прынясе карысць асацыяцыям УП у трох асноўных абласцях: у палітыцы, наладжванні сувязей і фінансаванні. Члены атрымаюць інфармацыю пра бягучыя абмеркаванні, якія датычацца заканадаўства, і іх уплыў на МСП, нормы сферы ІКТ для МСП, а таксама магчымасці фінансавання. Акрамя таго, арганізацыі запросяць паўдзельнічаць у сеткавых мерапрыемствах, семінарах для абмену ведамі і трэнінгах, арганізаваных асацыяцый DIGITAL SME.
У цэлым чакаецца, што атрыманыя веды і новыя інструменты дазволяць асацыяцыям УП пашырыць сваю дзейнасць, умацаваць свой патэнцыял як арганізацый, што падтрымліваюць МСП лічбавай галіны рэгіёна УП, і ўзмацніць трансгранічнае супрацоўніцтва ў рэгіёне і з ЕС. У перспектыве праект EU4Digital спадзяецца, што гэтая ініцыятыва дапаможа гарманізаваць лічбавыя рынкі паміж ЕС і рэгіёнамі УП. Каб і далей спрыяць далучэнню зацікаўленых бакоў УП да сетак і платформаў ЕС, EU4Digital падрыхтаваў кіраўніцтва, якое змяшчае падрабязны агляд магчымасцей далучэння арганізацый УП да пэўных сетак і платформаў ЕС у галіне інавацый у сферы ІКТ.