

Форум інавацый у сферы ІКТ EU4Digital – 2023 узняў важныя пытанні аб будучыні адукацыі, каб лепш падрыхтаваць прадпрыемствы да постындустрыяльнага лічбавага грамадства. Анлайн-мерапрыемства, якое прайшло 9 сакавіка і падкрэсліла важнасць павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў стартапаў і малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), стала другім у серыі штогадовых форумаў інавацый і прыцягнула больш за 100 удзельнікаў. Яны даведаліся пра разнастайныя ініцыятывы ЕС і УП па стратэгічнай падтрымцы, уключаючы дзейнасць Платформы адукацыйных тэхналогій EU4Digital, якая была анансаваная падчас мерапрыемства.
Нікалас Цэндровіч, намеснік галавы аддзела C1 DG NEAR (Еўрапейская камісія), адкрыў мерапрыемства, падкрэсліўшы, што 2023 год быў названы Еўрапейскім годам навыкаў. Ён адзначыў тое, як важна супрацоўнікам МСП валодаць высакаякаснымі лічбавымі навыкамі, таму што яны дазваляюць ствараць до 47% дададзенай вартасці ў эканоміцы. «Мы павінны забяспечыць МСП патрэбнымі наборамі інструментаў, каб павысіць іх прадукцыйнасць», – сказаў ён, указаўшы на тое, што неабходна ліквідаваць інвестыцыйныя разрывы ў лічбавых навыках, мабілізаваць 1,5 мільярда еўра з дзяржаўнага і прыватнага сектара і прыцягнуць міжнародныя донарскія арганізацыі да масавай лічбавай трансфармацыі. Ён нагадаў удзельнікам пра платформу Экасістэмы стартапаў УП, якая была запушчаная падчас першага форума інавацый ў студзені 2022 года.
Анн Бажар, намесніца галавы аддзела G2 DG CNECT (Еўрапейская камісія), прадставіла некалькі стратэгій і палітычных ініцыятыў ЕС з праграмай развіцця лічбавых навыкаў на МСП. «Лічбавы компас – 2030» ставіць амбіцыйныя мэты адносна ўзроўню навыкаў сярод насельніцтва і на МСП і ўключае два блокі мерапрыемстваў: дапамога з правядзеннем кароткатэрміновых вучэбных курсаў павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП і падтрымка стартапаў і МСП, што займаюцца інавацыйнымі тэхналагічнымі рашэннямі ў сферы адукацыі. У ЕС доступ да лічбавых навыкаў становіцца прасцей дзякуючы стварэнню разнастайных міжнародных і міжгаліновых супольнасцей і партнёрстваў, такіх як Платформа лічбавых навыкаў і прафесій і шчыльна звязаная з ёй Кааліцыя па лічбавых навыках і прафесіях; вельмі паспяховы еўрапейскі Тыдзень праграмавання; Пакт аб навыках, які яднае дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі; Партнёрствы талентаў; Ініцыятыва Digital SkillUp і Еўрапейскі цэнтр лічбавай адукацыі для інавацыйнага супрацоўніцтва. Палітычныя інструменты ўключаюць Структураваны дыялог аб лічбавай адукацыі і навыках з дзяржавамі-членамі ЕС, якія хутка выдадуць дзве важныя рэкамендацыі. Напрыканцы яна пагаварыла пра працу над стварэннем Еўрапейскага сертыфіката аб лічбавых навыках, а таксама аб DigComp 2.2 – Структуры лічбавых кампетэнцыяй для грамадзян, што спрашчае ацэнку лічбавых навыкаў і распрацоўку вучэбных матэрыялаў.
Адукацыйныя тэхналогіі і новая платформа
«Укараненне тэхналогій безумоўна зменіць падыход да працы», – заявіў галоўны дакладчык Рыяз Шах, партнёр і галава аддзела міжнароднага навучання, EY. Адступіўшы назад і ўбачыўшы больш шырокі кантэкст, можна лепей зразумець важнасць атрымання навыкаў у галіне лічбавых тэхналогій. На прыкладах аўтаматызаваных складоў, крамаў без персаналу, беспілотных аўтамабіляў і 3D-друку ён паказаў, як тэхналогіі змянілі працоўнае асяроддзе. «Перападрыхтоўка персаналу абсалютна неабходная», – сказаў ён. «Большасць нашых школ рыхтуюць дзяцей да прамысловай эпохі. Нам трэба пераасэнсаваць дзіцячую адукацыю», каб падрыхтаваць іх да лічбавай эпохі. Гэта таксама можна скарыстаць у адукацыі кіраўнікоў прадпрыемстваў. Ён растлумачыў, што кампанія EY збіраецца падрыхтаваць 400 000 чалавек пры дапамозе сістэмы жэтонаў EY – міжнароднай праграмы дынамічнага навучання і досведу, якая скіроўвае ўвагу не толькі на сукупнасць навыкаў у галіне тэхналогій і бізнесу, але і на лідарскае мысленне, прапануючы навучанне ў форме гульні з 5 узроўняў і з 225 разнастайнымі віртуальнымі жэтонамі. Яе ўдзельнікі ўжо зарабілі больш за 350 000 жэтонаў і змогуць зарабіць яшчэ 300 000 жэтонаў, каб атрымаць магчымасць прайсці праграму MBA у галіне тэхналогій бясплатна.
Сістэма «жэтонаў» EY будзе ўжывацца на інавацыйнай Платформе адукацыйных тэхналогій EU4Digital для МСП і стартапаў Усходняга партнёрства. Артурас Піліпоніс, кіраўнік каманды праекта EU4Digital, які прадстаўляе EY, абвясціў аб пачатку дзейнасці па распрацоўцы платформы, што спросціць доступ МСП як з тэхналагічных, так і з іншых галін да высакаякасных вучэбных матэрыялаў, звязаных з лічбавымі тэхналогіямі і інавацыямі. Ён запрасіў зацікаўленыя бакі УП далучыцца да абмеркавання рэжыму працы платформы, мадэлі кіравання і уласнасці і адбору прыярытэтных галін ведаў. Ён нагадаў удзельнікам, што адукацыйная рашэнне распрацоўваецца ў межах палітыкі ЕС-ВП, накіраванай на пашырэнне лічбавых магчымасцей 1 мільёна грамадзян УП. «Мы шукаем эканамічна эфектыўныя рашэнні, якія мы маглі б звязаць з ініцыятывамі, што ўжо існуюць. Устойлівасць гэтай дзейнасці з’яўляецца адной з ключавых мэт», – сказаў ён.
Фокус на краінах УП
У той час, як многія існуючыя ініцыятывы і платформы ЕС, што згадвалі папярэднія дакладчыкі, даступныя МСП краін УП, панэльнае абмеркаванне выявіла некалькі агульных праблем: недастатковая інфармаванасць пра даступныя тэхналогіі і іх перавагі, адсутнасць падрыхтоўкі або кансультатыўнай дапамогі і нізкі ўзровень лічбавай і дзелавой граматнасці. Акрамя таго, усё яшчэ неабходныя рашэнні для кожнай асобнай краіны, каб пашырыць ахоп праграм перападрыхтоўкі і доступ да іх. ·
- Айкуі Геваркян з Міністэрства эканомікі Рэспублікі Арменія заявіла, што МСП складаюць 98% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў у краіне. Урад мае план дзеянняў па выкананні задач і 24 праектаў. Сярод іх – Форум лічбавых тэхналогій, што прасоўвае лічбавую трансфармацыю, праграма Smart Armenia, якая займаецца пошукам рашэнняў для эканамічнага росту, «Платформа 5» для развіцця навыкаў лічбавага маркетынгу сярод жанчын, каворкінг і інкубатар для стартапаў і МСП Impact Hub Yerevan і Інавацыйны цэнтр Microsoft, што прапануе навучанне і падтрымку.
- Шахін Аліеў з азербайджанскага Агенцтва інавацый і лічбавага развіцця падкрэсліў, што лічбавыя навыкі асабліва важныя для сферы рознічнага гандлю і сельскай гаспадаркі. Навучанне важна, але трэба вызначыць сцэнарыі выкарыстання і дапамагчы МСП знайсці здатныя інструменты, неабходныя для развіцця бізнесу. CRM (Сістэмы кіравання ўзаемаадносінамі з кліентамі) і лічбавая бібліятэка адпаведных інструментаў з’яўляюцца аднымі з прыярытэтных абласцей. Агенцтва таксама падтрымлівае МСП сферы ІКТ, якія аказваюць тэхнічныя паслугі і паслугі тэхнічнага дырэктара МСП іншых сфер, што адчуваюць цяжкасці ў працы, звязаныя з ІКТ. Каб знізіць рызыкі, што спадарожаць лічбавізацыі, праект з удзелам Ізраільскага тэхналагічнага інстытута «Тэхнікон» за тры гады падрыхтуе каля 1000 спецыялістаў па кібербяспецы.
- Іраклі Габрыадзэ, намеснік дырэктара Enterprise Georgia, аб’явіў пра новыя мерапрыемствы для садзейнічання лічбавізацыі МСП, якія пачнуцца ў другой палове 2023 года. Мерапрыемствы ўключаюць інфармаванне пра перавагі лічбавізацыі, а таксама пра сумеснае фінансаванне намаганняў па паляпшэнні лічбавых навыкаў і ўкараненні лічбавых рашэнняў. Для ажыццяўлення гэтай падтрымкі плануецца цэнтралізавана наняць спецыялістаў па лічбавай трансфармацыі, якія выканаюць тэхналагічныя праграмы і распрацуюць планы лічбавізацыі з кампанентам лічбавых навыкаў спецыяльна для МСП. Сума сумеснага фінансавання, неабходная дзеля ўкаранення лічбавых рашэнняў і правядзення трэнінгаў у адной кампаніі, можа дасягаць 10 000 еўра або 90% ад кошту.
- Родыка Круду з малдаўскай Асацыяцыі развіцця прадпрымальніцтва (АРП) заявіла, што МСП прадстаўляюць 99% эканомікі Малдовы і што ўрад вельмі ўважліва ставіцца да падтрымкі іх канкурэнтаздольнасці. Былі прынятыя некалькі законаў і стратэгій, а спрашчэнне нарматыўнай базы з’яўляецца прыярытэтнай задачай. АРП ажыццяўляе тры праграмы, куды ўваходзіць навучанне для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП, каб яны маглі задаволіць патрэбнасці рынку. Нядаўна былі распрацаваныя новыя вучэбныя планы, у тым ліку курсы па электроннай камерцыі, лічбавым маркетынгу і продажам, а таксама лічбавыя рашэнні для паляпшэння такіх працэсаў, як імпарт і экспарт. Паколькі недахоп досведу робіць гэты рынак канкурэнтным, да канца гэтага месяца будуць адабраныя навучальныя ўстановы, а з фінансаваннем дзейнасці дапамогуць донарскія арганізацыі. Арганізацыя таксама шукае спосабы павысіць устойлівасць сваіх праграм і праектаў праз іншыя партнёрствы.
- Дзяніс Блінда з Офіса па развіцці прадпрымальніцтва і экспарту прадставіў маштабны дзяржаўны праекта развіцця прадпрымальніцтва і экспарту «Дія.Бізнес». Партал, што пачаў працаваць у 2021 годзе ў межах афіцыйнага дзяржаўнага брэнда і экасістэмы «Дія», з’яўляецца «адзіным акном» для будучых прадпрымальнікаў. Афлайн-сетка цэнтраў падтрымкі дапаўняе партал. Шаблоны, бізнес-ідэі, прававыя дакументы і прыклады прадастаўляюцца поруч з паслугамі і кансультацыямі, гандлёвай пляцоўка і адукацыйнымі праграмамі. Праграмы развіцця бізнесу былі запушчаныя ў 2023 годзе, а іншыя ініцыятывы ўключаюць Акселератар для жанчын-візіянераў і праграму для жанчын-прадпрымальніц «Адважная». Колькасць жанчын, што карыстаюцца платформай і паслугамі, расце і ўжо складае 50% ад агульнай колькасці карыстальнікаў.
- Ігар Маркевіч з Украінскага фонду стартапаў (УФС) і дарадчык міністра навукі і адукацыі Украіны заявіў, што IT-сектар краіны – гэта адзіная галіна, дзе за апошні год назіраўся рост, і што 70% прадпрымальнікаў тэхналагічнай сферы засталіся ў краіне. IT-армія, заснаваная на супрацоўніцтве НДА і ўрада, робіць упор на праекты ў галіне кібербяспекі і кібертэхналогій. Таксама неабходна супрацоўнічаць з ментарамі, трэнерамі, карпарацыямі і г. д., каб павышэнне лічбавай кваліфікацыі дапамагло падтрымаць прамысловасць і аднавіць эканоміку Украіны.
Ініцыятывы міжнародных арганізацый
Заключнае пасяджэнне-дыскусія было прысвечанае разнастайным ініцыятывам у рэгіёне УП, якія займаюцца праблемай прабелаў у лічбавых навыках і падтрымліваюцца міжнароднымі донарскімі арганізацыямі на рэгіянальным і дзяржаўным узроўнях:
- Крысціен Ван дэн Эйндэ з Еўрапейскага фонду адукацыі (ЕФА) прыцягнула ўвагу да праектаў, што ажыццяўляюцца ЕФА ў Арменіі і Украіне, якія вызначылі пэўныя патрэбнасці ў лічбавых навыках у такіх галінах, як будаўніцтва, дрэваапрацоўка і мэблевая вытворчасць, а таксама зрабілі ўнёсак у распрацоўку рэгіянальных стратэгій развіцця. Яшчэ адзін актуальны прыклад для рэгіёна УП – гэта праект ЕФА на Усходніх Балканах у аграхарчовым сектары, які аб’яднаў кампаніі галіны, навучальная ўстановы і пасрэднікаў для вырашэння праблемы прабелаў у лічбавых навыках. Яна падкрэсліла ключавую ролю, якую пасрэдніцкія структуры, такія як гандлёвыя палаты, агенцтвы рэгіянальнага развіцця і інавацыйныя цэнтры, могуць адыграць у развіцці навыкаў, і важнасць доступу да вучэбных рэсурсаў, такіх як будучая Платформа адукацыйных тэхналогій EU4Digital.
- Ніклас Рюфер з Нямецкага агенцтва развіцця (GIZ) распавёў пра фінансаваны Германіяй праект «Лічбавая трансфармацыя МСП у краінах Усходняга партнёрства», які будзе ажыццяўляцца з сакавіка 2023 года. Праект будзе працаваць над стратэгіямі лічбавізацыі на дзяржаўным узроўні, будзе імкнуцца павысіць якасць статыстычных даных і рашэнняў для падтрымкі МСП, а таксама будзе працаваць з кластарамі, асацыяцыямі і пасрэднікамі для фарміравання сетак ведаў. Праект таксама падтрымае існыя цэнтры лічбавых інавацый, даючы прамыя гранты і праводзячы вучэбныя туры і кансультацыі.
- Саламэ Уіл, палітычны аналітык АЭСР (Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця), адзначыла, што ў апошнія гады лічбавізацыі МСП і адпаведным навыкам даецца ўсё больш увагі. АЭСР праводзіць кансультацыі па пытаннях палітыкі для розных краін на падставе аналізу, назірання і супастаўлення і выкарыстоўваючы свой перадавы досвед, дае платформу для рэгіянальнага дыялогу і дапамагае нарошчваць патэнцыял, працуючы з міністэрствамі, прыватным сектарам, навуковымі коламі і міжнароднымі арганізацыямі. У гэтай сістэме як укараненне тэхналогій, так і лічбавая культура лічацца неабходнымі кампанентамі лічбавай трансфармацыі, а навыкі з’яўляюцца агульным элементам. Рэгіянальная справаздача 2021 года паказала, што ўзровень выкарыстання лічбавых прылад ва Усходніх краінах-партнёрах ніжэй за ўзроўні АЭСР, што неабходна ствараць прыватна-дзяржаўныя партнёрствы і што роля мясцовых экасістэм і супольнасцей заключаецца ў спрашчэнні доступу МСП да лічбавых навыкаў. Бягучыя праекты праводзяць параўнальную ацэнку палітыкі адносна лічбавых навыкаў у рэгіёне УП у межах Індэкса палітыкі МСП 2024 года, а таксама аказваюць індывідуальную падтрымку Арменіі і Украіне.
- Франсіска Мораес Лейтао Кампас, старшы эканаміст Сусветнага банка паразмаўляў пра важнасць дыягностыкі для разумення актуальных для кожнага сектара праблем, звязаных з лічбавізацыяй МСП. Назіранні Сусветнага банка за ўкараненнем тэхналогій на ўзроўні кампаній па ўсім свеце дазволіла вывучыць рэгіён УП і зразумець, як краіны могуць прасоўвацца далей. Напрыклад, у Грузіі ў сферы атэльнага бізнесу больш фірмаў, што выкарыстоўваюць CRM, у той час як МСП аптовага і рознічнага гандлю звычайна іх не выкарыстоўваюць. Важна тэсціраваць новаўвядзенні і правяраць канцэпцыі, каб прасоўваць найбольш патрэбныя і эфектыўныя. Ён згадаў вучэбную праграму праекта Нацыянальнай інавацыйнай экасістэмы Грузіі GeNIE і праект Digi Trans у якасці станоўчых прыкладаў распрацоўкі і тэсціравання палітыкі падтрымкі лічбавізацыі.
- Лівія Цуркану з малдаўскага праекта «Тэхналогіі будучыні» падзялілася досведам павышэння канкурэнтаздольнасці малдаўскіх кампаній у розных галінах. Каб працягваць лічбавізацыю МСП і стартапаў, трэба браць у разлік не толькі тэхналогіі, але і іншыя аспекты экасістэмы, у тым ліку паляпшэнне лічбавых навыкаў сярод прадпрымальнікаў, доступ да фінансавання і інвестыцый, а таксама стварэнне спрыяльнай прававой базы для плацяжоў і электронных паслуг у галіне электроннай камерцыі. Яна падкрэсліла неабходнасць адукацыі для набыцця лічбавых навыкаў і заявіла, што яны ганарацца тым, што ім удалося адкрыць універсітэцкія магістарскія праграмы з новым вучэбным планам з упорам на найноўшыя тэхналогіі, каб студэнты атрымлівалі актуальныя навыкі, якія ім спатрэбяцца ў будучыні.
Глядзець поўную праграму мерапрыемства.
Глядзець прэзентацыі дакладчыкаў:
- Рыяз Шах – Галава аддзела міжнароднага навучання, EY
- Іраклі Габрыадзэ – Enterprise Georgia
- Ігар Маркевіч – Украінскі фонд стартапаў
- Артурас Піліпоніс – кіраўнік каманды праекта EU4Digital, EY
- Саламэ Уіл – Дырэктарат па міжнародных адносінах і супрацоўніцтве АЭСР
- Франсіска Мораес Лейтао Кампас – Сусветны банк
Дадатковая інфармацыя
Арганізацыі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з EU4Digital падчас стварэння Цэнтра адукацыйных тэхналогій, могуць звязацца з камандай па інавацыях у сферы ІКТ па электронным адрасе EU4Digital@lt.ey.com.
Першы форум інавацый «На шляху да інавацыйных рашэнняў для развіцця экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве» прайшоў 27 студзеня 2022 года.
Форум інавацый штогадова дае шэраг асобных магчымасцей сфакусіравацца на тэмах, звязаных з інавацыямі і стартапамі, для гарманізацыі лічбавых рынкаў Усходняга партнёрства і краін ЕС.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавыя навыкі
Больш навін
10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей

10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей