27 студзеня EU4Digital афіцыйна запусціў платформу для экасістэмы стартапаў Усходніх краін-партнёраў. Гэтае рашэнне было распрацаванае як ключавы інструмент назірання за змяненнямі ў рэгіянальнай экасістэме стартапаў. Яно будзе даваць аператыўную інфармацыю пра стартапы, інавацыі, інвестараў, этапы фінансавання і пра шмат іншага.
У новым годзе сфера стартапаў Усходняга партнёрства (УП) набыла новыя лічбавыя рашэнні дзякуючы запуску платформы для экасістэмы стартапаў УП праектам EU4Digital і яго тэхнічным партнёрам Dealroom.co. Задача платформы складаецца ў тым, каб: спрыяць вядзенню палітыкі і прыняццю рашэнняў на падставе даных, развіваючы экасістэму стартапаў у рэгіёне; даваць магчымасць дзяліцца міжгаліновымі ведамі; садзейнічаць фарміраванню партнёрстваў, неабходных дзеля таго, каб дапамагчы наступнаму пакаленню наватараў дабіцца поспехаў на сусветнай арэне.
Інтэрактыўная платформа ўжо сабрала больш за 2500 стартапаў паралельна з шырокім колам іншых удзельнікаў. Першыя назіранні, зробленыя на падставе даных платформы, паказалі, што, напрыклад, агульны кошт стартапаў, што прысутнічаюць на платформе, перавышае 62 мільярды еўра, і што за 2021 год яны зарабілі 668 мільёнаў еўра. Вось яшчэ некалькі прыкладаў даных платформы:
- Агляд самых дарагіх кампаній, што з’явіліся ў экасістэме, на чале з EPAM Systems
- Спіс стартапаў сферы адукацыйных тэхналогій і іншых галін з Усходніх краін-партнёраў
- Агульны пералік стартапаў, размеркаваных у адпаведнасці з тэхналогіямі, якія яны выкарыстоўваюць у розных галінах, напрыклад, у фінансава-тэхналагічнай сферы
- Агляд чарговых этапаў інвестыцый з улікам тыпаў інвестараў ці размяшчэння інвестараў
Зараз карыстальнікі могуць зарэгістравацца на платформе, якая прапануе ім інструменты для ўсталявання кантактаў, надзейныя звесткі пра экасістэму стартапаў і тэхналогій Усходніх краін-партнёраў, а таксама інфармацыю пра макратрэнды дзеля таго, каб палітычныя і дзелавыя рашэнні прымаліся на падставе даных. Платформа прыносіць карысць шырокаму колу карыстальнікаў:
- дзяржаўным установам і дырэктыўным органам;
- венчурынм інвестарам, бізнес-анёлам і іншым інвестарам;
- стартапам і скейлапам;
- даследчыкам і журналістам;
- універсітэтам, пастаўшчыкам паслуг, акселератарам.
Даведайцеся больш пра платформу ад тэхнічнага партнёра EU4Digital Dealroom.co тут.
EU4Digital заклікае праявіць ініцыятыву і дапамагчы развіццю экасістэмы стартапаў УП, расказаўшы пра гэтую магчымасць знаёмым і стаўшы часткай экасістэмы!
Калі ў вас ёсць пытанні пра тое, як карыстацца платформай, вы заўсёды можаце іх задаць наўпрост на платформе, у акенцы чата, ці звярнуцца ў службу падтрымкі. Па пытаннях супрацоўніцтва, абмену данымі ці прасоўвання платформы просім вас звязацца з намі па электроннай пошце: simona.petrikaite@lt.ey.com або matthieu@dealroom.co.