28 лютага праект EU4Digital правядзе віртуальную кансультацыйную сесію, каб садзейнічаць далучэнню зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства (УП) да Міжнароднай асацыяцыі давераных блокчэйн-дадаткаў ЕС (INATBA).
Сетка INATBA аб’ядноўвае 170 арганізацый з 32 краін, што займаюцца распрацоўкай, выкарыстаннем і рэгуляваннем інфраструктуры і дадаткаў, якія забяспечваюць надзейнае функцыянаванне тэхналогій блокчэйна і размеркаваных рэестраў. Мэта мерапрыемства – падтрымаць далучэнне асацыяцый блокчэйна, органаў, адказных за фарміраванне палітыкі ў сферы блокчэйна, і прадстаўнікоў галіны з УП да супольнасці ідэйных лідараў і іншых арганізацый ЕС, якія працуюць з INATBA, што зможа пасадзейнічаць станоўчым змяненням у рэгуляванні і развіцці экасістэмы блокчэйна ва Усходніх краінах-партнёрах.
Зарэгістравацца можна да 25 лютага тут.Поўная інфармацыя