Устаноўчае пасяджэнне для прыцягнення ўвагі да Рэгламенту eFTI і дзейнасці Лічбавых транспартных калідораў
Дата: 30/01/23
Гэтае пасяджэнне павысіць асвядомленасць аб тым, што будзе значыць электронная інфармацыя аб грузавых перавозках (eFTI) для лагістыкі ў ЕС і якія перавагі і магчымасці яна дае Усходнім краінам-партнёрам.
Колькі дрэваў можна выратаваць, калі перайсці ад папяровага да электроннага абмену інфармацыяй аб грузавых перавозках? Згодна з ацэнкамі, толькі на Заходніх Балканах можна выратаваць 26 000 дрэваў (234 000 упаковак паперы для друку) у год. Дзеля параўнання, у Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку налічваецца каля 18 000 дрэваў.
Цэнтральны парк, Нью-Ёрк. Фатаграфія Jeramine Ee з вэб-сайта Unsplash
Паколькі рэгіён Усходняга партнёрства амаль у пяць разоў буйнейшы, пераход лагістычнай галіны на лічбавы абмен інфармацыяй можа вельмі спрыяльна ўздзейнічаць на навакольнае асяроддзе і эканоміку.
Сфера лагістыкі ЕС імкнецца да лічбавізацыі грузавых перавозак. Электронны абмен інфармацыяй паступова заменіць папяровы, а больш бесперашкодны транзіт скароціць чэргі на мытні. Ключавую ролю ў гэтым працэсе грае Рэгламент ЕС аб Электроннай інфармацыі аб грузавых перавозках(eFTI), які звязаны са Стратэгіяй разумнай і ўстойлівай мабільнасці і Зялёным парадкам дня і будзе поўнасцю ажыццёўлены да 2025 года. Па сутнасці, Рэгламент eFTI распрацаваны дзеля таго, каб стварыць адзіную прававую базу дзеля рэгулявання абмену лічбавай дакументацыяй аб грузаперавозках, вызначыць тэхнічныя нормы для парталаў і платформаў і забяспечыць прыняцце інфармацыі ў электронным фармаце ўладамі ЕС (калі транспартная кампанія вырашыць прадастаўляць яе ў лічбавай форме).
Падчас фазы II праекта EU4Digital дзейнасць у галіне электроннай лагістыкі напрамку Электроннага гандлю сканцэнтравана на стварэнні Лічбавых транспартных калідораў паміж ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі, а ў асаблівасці на ўкараненні eFTI. У канчатковым выніку павінен быць распрацаваны паэтапны план укаранення электроннай дакументацыі аб грузаперавозках і ажыццяўлення Рэгламенту eFTI у абраных Усходніх краінах-партнёрах, а таксама план далучэння тэставых парталаў і платформаў eFTI да еўрапейскіх. 31 студзеня з 12:00 да 13:00 (GMT+1) пройдзе віртуальнае пасяджэнне, якое азнамянуе пачатак дзейнасці і прыцягне да яе ўвагу. Канчатковая мэта гэтага пасяджэння – паказаць важнасць Рэгламенту eFTI для ЕС і Усходніх краін-партнёраў і прадставіць дзейнасць па стварэнні Лічбавых транспартных калідораў, якая дапаможа ўкараніць eFTI у дзвюх Усходніх краінах-партнёрах.
Мерапрыемства адрасавана зацікаўленым бакам з Усходніх краін-партнёраў: прадстаўнікам урадаў з міністэрстваў эканомікі, інфраструктуры, высокатэхналагічнай прамысловасці, транспарту і іншых; мытным органам; гандлёвым асацыяцыям; прадстаўнікам дзяржаўных і прыватных лагістычных кампаній; Дэлегацям ЕС і г. д.
Калі Вы належыце да мэтавай аўдыторыі і жадалі б прыняць удзел у мерапрыемстве, просім вас зарэгістравацца, звязаўшыся з Сабінай Пуземскай (Sabina.Puzemskaja[at]lt.ey.com). Зарэгістравацца можна да 27 студзеня.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.