Штогадовы Форум стартапаў і інавацый EU4Digital-2022

  • Дата: 25/01/22
  • Падзяліцца:

27 студзеня праект EU4Digital збярэ прадстаўнікоў урадаў, перадавыя арганізацыі экасістэмы стартапаў і спецыялістаў у галіне інавацый на першым форуме высокага ўзроўню «На шляху да інавацыйных рашэнняў для развіцця экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве». Мерапрыемства пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі.

Гэты форум высокага ўзроўню павінен стварыць платформу для абмеркавання вынікаў і задач, а таксама будучага супрацоўніцтва ў пошуку інавацыйных рашэнняў для развіцця рэгіёна. Сёлета ўдзельнікі форума засяродзяцца на разуменні стратэгій і інструментаў садзейнічання развіццю экасістэмы стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах. 

Асноўная аўдыторыя мерапрыемства – гэта прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі (Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), высокапастаўленыя члены нацыянальных урадаў, перадавыя арганізацыі экасістэмы стартапаў  і іншыя выдатныя спецыялісты ў сферы стартапаў і ІКТ-інавацый.

Форум пачнецца з прывітальнага слова прадстаўніка Еўрапейскай камісіі (DG NEAR), следам за якім з праграмнай прамовай выступіць сп-р Чарльз К. Уайтхед, заснавальнік EO Business Incubator у Кіеве і ўстаноўца і дырэктар праграмы «Закон, тэхналогіі і прадпрымальніцтва» ў Карнельскім тэхналагічным універсітэце (ЗША). Ён паразважае пра патэнцыял рэгіёна, важнасць сувязі і падзеліцца натхняльнымі прыкладамі дасягненняў у сферы ІКТ, стартапаў і  інавацый ва Усходнім партнёрстве.

Мерапрыемства афіцыйна азнамянуе запуск інавацыйнай Платформы для экасістэмы стартапаў Усходняга партнёрства, якая ўжо сёння аб’ядноўвае больш за 2200 стартапаў, 20 венчурных інвестараў і 135 карпарацый. Платформа павінна інфармаваць пра макратрэнды і даваць надзейныя выкладкі, дазваляючы прымаць палітычныя рашэнні на падставе даных для развіцця экасістэмы стартапаў у краінах УП. Яна была распрацаваная сумесна з Dealroom.co на падставе лепшых метадаў Еўрапейскага саюза, такіх як платформа EuropeanStartups. Падчас форума сп-р Мацьё Дэмален, адказны за экасістэмы ў Dealroom, прадставіць платформу і перавагі, якія яна дасць розным групам карыстальнікаў і рэгіёну Усходняга партнёрства ў цэлым.

Напрыканцы форума адбудзецца панэльнае абмеркаванне на тэму «Важнасць інавацыйных рашэнняў для росту экасістэмы стартапаў». Высокапастаўленых прадстаўнікоў міністэрстваў УП і спецыялістаў запросяць паўдзельнічаць у стратэгічнай дыскусіі пра тое, як наяўныя рашэнні і дзяржаўныя і міжнародныя ініцыятывы могуць дапамагчы паскорыць рост экасістэмы стартапаў і якія ў яе перспектывы.

На панэльным абмеркаванні выступяць наступныя выдатныя спікеры:

  • Давід Саакян, намеснік міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Арменіі
  • Андрэй Кушка, галава Дэпартамента развіцця інфармацыйнага грамадства і лічбавай эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Малдова
  • Аляксандр Барнякоў, намеснік міністра лічбавай трансфармацыі Украіны і галава праекта «Дія»
  •  старшы спецыяліст па ІКТ і экасістэме стартапаў праекта EU4Digital

Падчас сесіі пытанняў і адказаў удзельнікі змогуць задаць пытанні, а таксама расказаць пра свае патрэбнасці і падзяліцца ідэямі з упаўнаважанымі дзяржаўнымі прадстаўнікамі і іншымі дзеячамі экасістэмы. 

Чакаецца, што гэтае першае мерапрыемства высокага ўзроўню закладзе трывалы падмурак дзеля таго, каб форум стаў штогадовым і факусіраваўся на розных тэмах, звязаных з інавацыямі і стартапамі.

Падрабязную праграму форума можна знайсці тут.

Падзеі

Паглядзець усё