ЕС укладзе 4,5 мільярда еўра ў лічбавую трансфармацыю ў 2023-2024 гг.
Дата: 14/12/22
Каб дасягнуць мэт Еўрапейскага саюза ў галіне лічбавай трансфармацыі, больш за 4,5 мільярда еўра будзе вылучана на праграму «Гарызонт Еўропа» ў 2023-2024 гг. Гэта больш за 33% агульнага бюджэту праграмы, які складае каля 13,5 мільярда еўра і накіраваны на падтрымку даследчыкаў і наватараў у Еўропе, што займаюцца распрацоўкай рэвалюцыйных рашэнняў у лічбавай галіне, а таксама ў галіне экалогіі, энергетыкі і геапалітыкі. Еўрапейская камісія зацвердзіла праграму 6 снежня 2022 года.
Гэтае фінансаванне дапаможа ЕС развіваць базавая лічбавыя тэхналогіі і будзе спрыяць іх укараненню ў наша жыццё. У 2023 годзе праграма таксама падтрымае крытычна важную інфраструктуру, якая абараняе ад фізічных і кіберпагроз, каб узмацніць устойлівасць ЕС.
Праграма «Гарызонт Еўропа» з’яўляецца часткай больш маштабнай праграмы даследаванняў і інавацый ЕС з бюджэтам у 95,5 мільярда еўра. Фінансаванне ў 2023-2024 гг. таксама пойдзе на мэтанакіраваныя меры па падтрымцы Украіны, на ўмацаванне эканамічнай стабільнасці і ўстойлівае аднаўленне пасля пандэміі COVID-19. Гэта дапаможа ЕС дасягнуць мэт, звязаных з кліматам, і ўзмацніць энергетычную ўстойлівасць. Гэта таксама дапаможа ўмацаваць еўрапейскую экасістэму даследаванняў і інавацый, у тым ліку дзякуючы больш актыўнаму ўдзелу даследчыкаў і наватараў з усіх куткоў Еўропы, большай мабільнасці і павышэнню фінансавання навукова-даследчых інфраструктур сусветнага ўзроўню.
Гэтыя 13,5 мільярда еўра, накіраваныя на даследаванні і інавацыі, з’яўляюцца інвестыцыяй у будучыню Еўропы. Гэта дапаможа дасягнуць мэт «Зялёнага курсу», прасунуцца на шляху лічбавай трансфармацыі ў Еўропе і зрабіць Еўропу больш устойлівай і канкурэнтаздольнай.
Маргрэтэ Вестагер, выканаўчы віцэ-прэзідэнт напрамку «Еўропа, прыстасаваная да лічбавай эпохі»
Адрасная падтрымка Украіны
Адрасная падтрымка Украіны ажыццяўляецца ў дадатак да 70 мільёнаў еўра, якія ўжо былі вылучаныя ў 2022 годзе. Новыя меры ўключаюць пашырэнне доступу даследчыкаў з Украіны да еўрапейскай навукова-даследчай інфраструктуры, безупынную падтрымку вучоных-медыкаў з Украіны і падтрымку экалагічнай рэканструкцыі некалькіх украінскіх гарадоў праз Місію ЕС «Кліматычна нейтральныя і разумныя гарады».
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.