Штогадовы Форум стартапаў і інавацый EU4Digital-2022
Дата: 25/01/22
27 студзеня праект EU4Digital збярэ прадстаўнікоў урадаў, перадавыя арганізацыі экасістэмы стартапаў і спецыялістаў у галіне інавацый на першым форуме высокага ўзроўню «На шляху да інавацыйных рашэнняў для развіцця экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве». Мерапрыемства пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі.
Гэты форум высокага ўзроўню павінен стварыць платформу для абмеркавання вынікаў і задач, а таксама будучага супрацоўніцтва ў пошуку інавацыйных рашэнняў для развіцця рэгіёна. Сёлета ўдзельнікі форума засяродзяцца на разуменні стратэгій і інструментаў садзейнічання развіццю экасістэмы стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах.
Асноўная аўдыторыя мерапрыемства – гэта прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі (Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), высокапастаўленыя члены нацыянальных урадаў, перадавыя арганізацыі экасістэмы стартапаў і іншыя выдатныя спецыялісты ў сферы стартапаў і ІКТ-інавацый.
Форум пачнецца з прывітальнага слова прадстаўніка Еўрапейскай камісіі (DG NEAR), следам за якім з праграмнай прамовай выступіць сп-р Чарльз К. Уайтхед, заснавальнік EO Business Incubator у Кіеве і ўстаноўца і дырэктар праграмы «Закон, тэхналогіі і прадпрымальніцтва» ў Карнельскім тэхналагічным універсітэце (ЗША). Ён паразважае пра патэнцыял рэгіёна, важнасць сувязі і падзеліцца натхняльнымі прыкладамі дасягненняў у сферы ІКТ, стартапаў і інавацый ва Усходнім партнёрстве.
Мерапрыемства афіцыйна азнамянуе запуск інавацыйнай Платформы для экасістэмы стартапаў Усходняга партнёрства, якая ўжо сёння аб’ядноўвае больш за 2200 стартапаў, 20 венчурных інвестараў і 135 карпарацый. Платформа павінна інфармаваць пра макратрэнды і даваць надзейныя выкладкі, дазваляючы прымаць палітычныя рашэнні на падставе даных для развіцця экасістэмы стартапаў у краінах УП. Яна была распрацаваная сумесна з Dealroom.co на падставе лепшых метадаў Еўрапейскага саюза, такіх як платформа EuropeanStartups. Падчас форума сп-р Мацьё Дэмален, адказны за экасістэмы ў Dealroom, прадставіць платформу і перавагі, якія яна дасць розным групам карыстальнікаў і рэгіёну Усходняга партнёрства ў цэлым.
Напрыканцы форума адбудзецца панэльнае абмеркаванне на тэму «Важнасць інавацыйных рашэнняў для росту экасістэмы стартапаў». Высокапастаўленых прадстаўнікоў міністэрстваў УП і спецыялістаў запросяць паўдзельнічаць у стратэгічнай дыскусіі пра тое, як наяўныя рашэнні і дзяржаўныя і міжнародныя ініцыятывы могуць дапамагчы паскорыць рост экасістэмы стартапаў і якія ў яе перспектывы.
На панэльным абмеркаванні выступяць наступныя выдатныя спікеры:
Давід Саакян, намеснік міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Арменіі
Андрэй Кушка, галава Дэпартамента развіцця інфармацыйнага грамадства і лічбавай эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Малдова
Аляксандр Барнякоў, намеснік міністра лічбавай трансфармацыі Украіны і галава праекта «Дія»
старшы спецыяліст па ІКТ і экасістэме стартапаў праекта EU4Digital
Падчас сесіі пытанняў і адказаў удзельнікі змогуць задаць пытанні, а таксама расказаць пра свае патрэбнасці і падзяліцца ідэямі з упаўнаважанымі дзяржаўнымі прадстаўнікамі і іншымі дзеячамі экасістэмы.
Чакаецца, што гэтае першае мерапрыемства высокага ўзроўню закладзе трывалы падмурак дзеля таго, каб форум стаў штогадовым і факусіраваўся на розных тэмах, звязаных з інавацыямі і стартапамі.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.