14-ая пленарная сустрэча ў рамках EaPeReg

  • Дата: 05/11/19
  • Падзяліцца:

14-ая пленарная сустрэча сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) адбудзецца 27 лістапада 2019 года ў Рызе, Латвія. Мерапрыемства праводзіцца Камісіяй па рэгуляванні грамадскіх паслуг (SPRK) у якасці віцэ-старшыні сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) і прымаючага бока пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.

Асноўнай мэтай пленарнай сустрэчы стане абмеркаванне наступных тэм:

  • Ацэнка працы сеткі EaPeReg ў 2019 годзе.
  • Планаванне дзейнасці сеткі EaPeReg у 2020 годзе.
  • Справаздачы ад экспертных працоўных груп.
  • Прэзентацыя экспертаў праекту EU4Digital адносна праектнай дзейнасці.
  • Падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж сеткай EaPeReg і МСЭ.
  • Презентацыя Еўрапейскай групы рэгулятараў Міжземнамор’я (EMERG).
  • Выбары старшыні і віцэ-старшыні сеткі EaPeReg на 2020 год.
  • Іншыя мерапрыемствы, звязаныя з развіццём сеткі.

Ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital працуе разам з сеткай EaPeReg, падтрымліваючы намаганні па стварэнні агульнай прасторы роўмінгу паміж краінамі Усходняга партнёрства да 2020 года, умацаванні незалежнасці нацыянальных рэгуляцыйных органаў і распрацоўцы скаардынаваных стратэгій размеркавання дыяпазону частот.

Падзеі

Паглядзець усё