Сімпозіум для ідэйных лідараў-2020: лічбавы зрух у ахове здароўя і ўстойлівасці

  • Дата: 02/12/20 па 03/12/20
  • Падзяліцца:

2-3 снежня Еўрапейская асацыяцыя тэлематыкі ў галіне аховы здароўя (EHTEL) правядзе двухдзённы віртуальны Сімпозіум для ідэйных лідараў з мэтай вывучэння таго, як паслугі лічбавай аховы здароўя робяць супольнасці больш здаровымі і ўстойлівымі.

Сімпозіум будзе складацца з шасці пасяджэнняў, падчас якіх будуць даследаваныя пытанні, звязаныя з паскарэннем распаўсюджвання паслуг лічбавай аховы здароўя, а таксама тое, як гэтыя паслугі робяць супольнасці больш здаровымі і ўстойлівымі.   

Пандэмія COVID-19 падкрэсліла важнасць лічбавых рашэнняў у галіне аховы здароўя, даўшы новую магчымасць паскорыць распаўсюджванне паслуг лічбавай аховы здароўя. «Цяпер гутарка больш не ідзе аб папулярызацыі тэлемедыцыны або лічбавай падтрымцы здаровага старэння. Задача на сёння – стварыць умовы для распрацоўкі рашэнняў на адпаведным узроўні, якія будуць садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці ў галіне аховы здароўя, у сацыяльнай сферы, а таксама ў эканоміцы», – гавораць арганізатары. 

Удзел бясплатны – для рэгістрацыі перайдзіце па спасылцы.

Больш падрабязная інфармацыя і поўная праграма

Падзеі

Паглядзець усё