7-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па роўмінгу (REWG) сеткі EaPeReg (Сетка рэгуляцыйных органаў электронных камунікацый краін Усходняга партнёрства) адбудзецца 15-16 кастрычніка 2019 года ў Празе, Чэхія. Мерапрыемства арганізуецца чэшскім Офісам тэлекамунікацый (CTU) у якасці прымаючага боку ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай камісіяй па дзяржаўным рэгуляванні камунікацый і інфарматызацыі (NCCIR) і пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.
Асноўнай мэтай 7-ай сустрэчы REWG з’яўляецца прадстаўленне і абмеркаванне прагрэсу ў рэалізацыі Дарожнай карты па рэгіянальным пагадненні аб роўмінгу паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства (Дарожная карта па РРП), у прыватнасці, вынікаў аналізу дадзеных аб роўмінгу, вынікаў кансультацый адносна дакумента для абмеркавання ў рамках СГА з адпаведнымі міністэрствамі, а таксама асноўных задач, якія будуць выкананыя ў рамках рэалізацыі Дарожнай карты па РРП да канца бягучага года.
Акрамя таго, удзельнікі абмяркуюць змест/парадак дня сустрэч па роўмінгу, запланаваных да канца года (сустрэча з зацікаўленымі бакамі і з аператарамі на нацыянальным узроўні), план дзеянняў REWG на 2020 год і дзейнасць REWG у рамках праекта EU4Digital.