8-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятыўных органаў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) адбудзецца 3-4 кастрычніка 2019 года ў Іракліёне, Грэцыя. Мерапрыемства арганізуецца IRB EWG і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.
Першы дзень сустрэчы будзе прысвечаны пытанням дзейнасці незалежных рэгулятараў, а другі — пытанням картавання шырокапалоснай сувязі. Адной з ключавых мэт сустрэчы з’яўляецца абмеркаванне метадалогіі ацэнкі незалежнага нацыянальнага рэгулятыўнага органа (НРО), падрыхтаванай групай EU4Digital ў супрацоўніцтве з экспертамі IRB EWG, а таксама ўзгадненне наступных крокаў па завяршэнні распрацоўкі метадалогіі ацэнкі незалежнасці і запуску дзейнасці па ацэнцы.
Акрамя таго, удзельнікі прадставяць бягучую сітуацыю НРА ў шасці ўсходніх краінах-партнёрах, а таксама заканадаўчыя ініцыятывы па рэгулятыўным кіраванні, якія мелі месца ад часу апошняй сустрэчы ў красавіку. Працоўная група таксама разгледзіць стан выканання плана работы на 2019 год і абмяркуе праект плана работы на 2020 год, які будзе ўзгоднены з планам, прадстаўленым экспертамі EU4Digital і Сусветнага банка, адносна развіцця шырокапалоснай сувязі ў краінах Усходняга партнёрства.
Апошні тэрмін рэгістрацыі на мерапрыемства — 15 верасня.