13/03/2024
Далучайцеся да семінара EU4Digital, прысвечанага інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G
Праект EU4Digital запрашае ўсіх зацікаўленых асоб на анлайн-семінар, які адбудзецца 27 сакавіка 2024 года і дасць пачатак дзейнасці па ўкараненні інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G. Каманда праекта EU4Digital па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара пачынае гэтую працу сумесна з нацыянальнымі рэгулятыўнымі органамі Усходніх краін-партнёраў у галіне тэлекамунікацый.
Чытаць далейАбраныя артыкулы
Даведайцеся пра EU4Digital
Праз праект EU4Digital Еўрапейскі cаюз падтрымлівае сваіх усходніх суседзяў у зніжэнні тарыфаў на роўмінг і развіцці высакахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымулявання эканомікі і пашырэння электронных паслуг. Гэта дапамагае павысіць кібербяспеку і гарманізаваць лічбавае рэгуляванне ў розных галінах, ад лагістыкі і аховы здароўя да развіцця навыкаў і стварэння працоўных месцаў у лічбавай індустрыі.
Выберыце краіну
EU4Digital актыўна працуе ў шасці краінах Усходняга партнёрства, падтрымліваючы лічбавы парадак дня ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.
Тэматычныя вобласці
Праз ініцыятыву EU4Digital падтрымлівае намаганні па зніжэнні рознічных цэн на мабільныя паслугі дзеля грамадзян, што перасоўваюцца па рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), а таксама па пашырэнні доступу да высакахуткаснай і трывалай сувязі па разумнай цане.
Чытаць далейПраз ініцыятыву EU4Digital ЕС спрыяе развіццю надзейных паслуг электроннай ідэнтыфікацыі і лічбавага даверу, што ўзаемна прызнаюцца краінамі Усходняга партнёрства і ЕС.
Чытаць далейПраз ініцыятыву EU4Digital ЕС падтрымлівае намаганні па павелічэнні аб’ёму трансгранічнага гандлю і хуткасці фізічных і лічбавых працэсаў і аперацый, а таксама па гарманізацыі выкарыстання лічбавых інструментаў, стандартаў і метадаў працы паміж краінамі Усходняга партнёрства (УП) і з ЕС.
Чытаць далейПраз ініцыятыву EU4Digital ЕС імкнецца ўсталяваць сувязі паміж экасістэмай інавацый і стартапаў Усходняга партнёрства (УП) і сеткамі ЕС і ліквідаваць прабелы паміж гэтымі дзвюма экасістэмамі для падтрымкі інавацый і стартапаў на падставе перадавога досведу, прынцыпаў і стандартаў ЕС.
Чытаць далейПраз ініцыятыву EU4Digital ЕС дапамагае закладваць падмурак для развіцця гарманізаванай сістэмы лічбавай аховы здароўя і трансгранічных паслуг паміж краінамі Усходняга партнёрства (УП) і з ЕС, уключаючы стварэнне актыўнай супольнасці зацікаўленых бакоў сферы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне УП.
Чытаць далейПраз ініцыятыву EU4Digital ЕС імкнецца закласці падмурак для пашырэння лічбавага патэнцыялу аднаго мільёна грамадзян Усходняга партнёрства (УП) дзякуючы забеспячэнню магчымасцей лічбавай адукацыі. Пераадоленне лічбавага разрыву пры дапамозе Структуры лічбавых кампетэнцый для малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) і павышэнне якасці кантролю за лічбавай трансфармацыяй з’яўляюцца важнымі элементамі ў галіне Лічбавых навыкаў.
Чытаць далей