

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Дата: 28/04/21
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг.
Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага Сусветным банкам, каля паловы прадпрыемстваў, што прынялі ў ім удзел, скарысталіся лічбавымі тэхналогіямі і рашэннямі для барацьбы з крызісам, выказаным пандэміяй. Такім жа чынам людзі перайшлі да віртуальных спосабаў ажыццяўлення пакупак, працы і зносінаў усюды, дзе гэта было магчыма. Напрыклад, на платформах для правядзення віртуальных відэаканферэнцый накшталт Zoom штодзённая колькасць удзельнікаў сустрэч вырасла ў 30 разоў паміж другой паловай 2019 і сярэдзінай 2020 года. Нават колькасць пошукавых запытаў па ключавым слове «e-commerce» (электронная камерцыя) у самай папулярнай пошукавай сістэме Google рэзка павысілася ў пачатку 2020 года, паколькі ў большасці краін свету быў аб’яўлены каранцін.
Сёння з ростам запатрабаванасці лічбавых тэхналогій і рашэнняў яшчэ больш неабходным становіцца пераадоленне краінамі шматгадовага разрыву, звязанага з даступнасцю падключэння. І ў сувязі з імклівым павелічэннем колькасці сэрвісаў і дадаткаў, якія ўсё часцей патрабуюць высокахуткаснага шырокапалоснага падключэння, краінам будзе надзвычайна важна паскорыць працэс падключэння сваіх грамадзян да інтэрнэту без якіхсьці выключэнняў ці абмежаванняў. Гэта дазволіць усім грамадзянам, прадпрыемствам і ўстановам перайсці на лічбавыя тэхналогіі, каб справіцца з пандэміяй, а таксама стварыць умовы для ўстойлівага аднаўлення і падрыхтавацца да магчымых надзвычайных сітуацый у будучыні. Мэты «Гігабітнага грамадства» Еўрапейскага саюза даюць уяўленне аб тым, якім можа быць такое падключанае грамадства. Яно рыхтуе глебу дзеля пераадолення краінамі няроўнасці, звязанай з узроўнем даходаў, геаграфічнымі і
дэмаграфічнымі асаблівасцямі, а таксама з даступнасцю, з-за якіх многім людзям не ўдавалася атрымаць доступ да лічбавых магчымасцей.
Сусветны банк цесна супрацоўнічаў з Еўрапейскай камісіяй у межах ініцыятывы EU4Digital, каб дапамагчы краінам Усходняга партнёрства (УП) – Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне – распрацаваць і дапоўніць дзяржаўныя стратэгіі развіцця шырокапалоснага доступу і падрыхтаваць дарожныя карты для ўкаранення гігабітнага падключэння.
Гігабітны шырокапалосны доступ магчымы ў краінах УП
Усходнія краіны-партнёры зрабілі ўсё магчымае, каб як мага больш іх грамадзян мелі доступ да інтэрнэту: на 2019 год больш за дзве трэці грамадзян карысталіся інтэрнэтам. Аднак вынікі аналізу, праведзенага Сусветным банкам, паказваюць, што большасць інтэрнэт-карыстальнікаў і, безумоўна, карыстальнікаў, што маюць лепшае падключэнне, пражываюць у гарадской мясцовасці. Больш таго, магчыма, што наяўныя сеткі будуць няздольныя падтрымліваць хуткасці, неабходныя дзеля гігабітнага падключэння: Малюнак 1 паказвае, што ад чвэрці да дзевяці дзясятых гаспадарак на дадзены момант не абсталяваныя тэхналогіяй FTTH («аптавалакно да дома»), якая здольная падтрымліваць неабходную хуткасць. Сеткі пятага пакалення (5G), якія таксама могуць забяспечваць неабходную якасць, толькі пачынаюць развівацца ў гэтых краінах, што падразумявае няхуткае дасягненне пастаўленых мэтаў.

Тым не менш гэтыя мэты дасягальныя. У такіх краінах, як Сінгапур і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, сеткай FTTH карыстаецца большасць насельніцтва. Сярод буйнейшых краін Кітай паспяхова падключыў большую частку гаспадарак да сеткі FTTH. У такіх краінах, як Літва і Іспанія, ужо рэгіструюцца хуткасці стацыянарнага шырокапалоснага злучэння вышэй за 100 Мбіт/с. Шлях кожнай краіны да гігабітнага грамадства будзе сваім, але гэтыя прыклады дэманструюць, што краіны УП валодаюць удалымі прыёмамі працы, якія дазволяць падрыхтаваць дарожныя карты дзеля таго, каб забяспечыць усіх жыхароў гігабітным злучэннем.
Галоўныя кампаненты для забеспячэння насельніцтва шырокапалосным доступам
Безумоўна, сусветны вопыт і перадавыя метады працы, добра інтэграваныя ў практыку і нарматыўныя базы Еўрапейскага саюза, указваюць на некаторыя агульныя аспекты, якія ствараюць фундамент для рынкаў шырокапалоснага доступу, што будуць надзейна працаваць. Сюды ў першую чаргу ўваходзіць:
- Узмацненне канкурэнтнага націску на пастаўшчыкоў паслуг на розных стадыях стварэння ланцужка каштоўнасцей – ад пачатковага да канчатковага этапу праз рынкі ці палітычныя меры – з мэтай паляпшэння кан’юнктуры рынку для спажыўцоў;
- Мабілізацыя прыватных інвестыцый для пашырэння сетак і павышэння якасці паслуг, у тым ліку дзякуючы стратэгічнаму выкарыстанню дзяржаўнага фінансавання з мэтай скарачэння рызык для прыватных інвестараў, дзе гэта неабходна;
- Пашырэнне магчымасцей лічбавых карыстальнікаў для стымулявання попыту, набыцця ведаў аб эфектыўным выкарыстанні шырокапалоснага доступу, павышэння даступнасці лічбавых тэхналогій і максімальнага ўзмацнення ўздзеяння на эканоміку.
У прыватнасці, забеспячэнне канкурэнтных рынкаў і прыцягненне прыватных інвестыцый з’яўляюцца важнымі элементамі для выкарыстання патэнцыялу гігабітнага злучэння ў краінах УП. Дзеля дасягнення ўсеагульнага доступу да сеткі FTTH патрабуюцца істотныя інвестыцыі: паводле нашай ацэнкі, напрыканцы 2020 года сума інвестыцый, неабходная дзеля дасягнення 100%-га пакрыцця аптычным валакном у шасці краінах УП, хісталася ад 4 да 14 млрд еўра. Вялікшую яе частку можна сабраць з прыватных крыніц пры наяўнасці ўмоў для стварэння правільных стымулаў і націску. Астатнія праблемныя задачы – калі своечасовае правядзенне шырокапалоснай сеткі малаверагодна з камерцыйнага пункту гледжання з-за высокага кошту, нізкага даходнага патэнцыялу або абмежаванай канкурэнцыі – могуць быць вырашаныя за кошт дзяржаўнага фінансавання ці зніжэння рызык.
Адначасовыя намаганні, накіраваныя на павышэнне каштоўнасці шырокапалоснага падключэння дзеля грамадзян і прадпрыемстваў, дазволяць пашырыць рынкі. Гэта можа ўключаць у сябе праграмы павышэння лічбавай пісьменнасці, распрацоўку сцэнарыяў выкарыстання магчымасцей шырокапалоснага доступу ў сацыяльнай і эканамічнай сферах, а таксама больш глыбокую лічбавізацыю дзяржаўных і прыватных паслуг.
Кіраванне попытам і пераадоленне лічбавай няроўнасці
Краіны УП могуць прыкласці больш намаганняў, каб прыцягнуць прыватны капітал і пераадолець лічбавую няроўнасць. Дзеля гэтага трэба будзе ўнесці папраўкі ў заканадаўчую базу, каб павысіць канкурэнтны націск на рынках шырокапалоснага доступу, скараціць расходы на развіццё шырокапалоснай сеткі, забяспечыць хуткае ўкараненне новых тэхналогій (такіх як 5G) і павысіць кампетэнтнасць і ўмацаваць незалежнасць рэгулятыўных органаў. Гэта створыць умовы дзеля прыцягнення прыватнага капіталу. Мэтавыя праграмы, накіраваныя на ліквідацыю астатніх разрываў і няроўнасці, і праграмы рэгулявання попыту дапамогуць Усходнім краінам-партнёрам заняць трывалую пазіцыю для аднаўлення і паляпшэння свайго становішча ў сусветнай лічбавай эканоміцы.
Валерыя Дэсоліс, Наталля Гельваноўская-Гарсія, Хуан Навас-Сабатэр і Сідхартха Раджа: Сакавік 2021г.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей14/04/2021
Беларусь: важнасць незалежнага рэгулявання для атрымання максімальнай выгады ад пагаднення аб роўмінгу
У бліжэйшыя гады беларусы, якія вандруюць у іншыя Усходнія краіны-партнёры, могуць чакаць паступовага зніжэння…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
14/04/2021
Беларусь: важнасць незалежнага рэгулявання для атрымання максімальнай выгады ад пагаднення аб роўмінгу
У бліжэйшыя гады беларусы, якія вандруюць у іншыя Усходнія краіны-партнёры, могуць чакаць паступовага зніжэння…
Чытаць далей