Сёння рэгіянальны механізм падтрымкі грамадскай супольнасці краін Усходняга партнёрства запускае спрынт «Адаптуй дадатак» для Усходніх краін-партнёраў. Гэта 4-тыднёвы анлайн-спрынт па праграмаванні, у якім возьмуць удзел шэсць каманд, складзеных з прадстаўнікоў грамадскай супольнасці і IT-спецыялістаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Малдовы і Украіны. Яны будуць працаваць над рэплікацыяй шасці лічбавых рашэнняў, распрацаваных падчас Хакатонаў 2017-2020 гг.
Вітайце шэсць каманд, адабраных па выніках адкрытага конкурсу, і даведайцеся аб рашэннях, якія будуць адаптаваныя пад пэўныя патрэбы і будуць запушчаныя праз чатыры тыдні пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза:
- Каманда з Азербайджана на чале з Махамадам Кекалавым (гнуткае сацыяльнае прадпрыемства Kekalove) будзе працаваць над інтэрактыўнай картай, якая дасць грамадзянам магчымасць ацэньваць даступнасць грамадскіх прастораў у Баку. Асновай для яе стала ўкраінскае рашэнне Provodnik.Online – пераможца Хакатона-2019.
- Каманда DiverCity з Арменіі на чале з Артакам Адамам Аракелянам таксама будзе выкарыстоўваць Provodnik.Online у якасці асновы дзеля стварэння інтэрактыўнай карты, якая дазволіць грамадзянам ацэньваць даступнасць грамадскіх прастораў у гарадах Арменіі.
- Каманда «Цэнтра гарадскіх ініцыятыў» з Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Стукалава будзе распрацоўваць партысіпатыўную платформу, якая дазволіць шырокаму колу грамадства ўдзельнічаць у праектаванні і трансфармацыі грамадскіх прастораў у Магілёве (Беларусь). Дзеля гэтага каманда скарыстаецца кодам праекта Serebranka.BY, які стаў пераможцам Хакатона-2017.
- Каманда праекта Openmoney.MD з Малдовы пад кіраўніцтвам Паўла Новака запусціць вэб-модуль для параўнання адпускных цэн асобных тавараў пры правядзенні дзяржаўных тэндараў. Гэтае рашэнне будзе рэплікай Інструмента для даследавання рынку з Украіны.
- Каманда з Украіны на чале з двума грамадскімі актывістамі – Аляксеем Кастржыцкім і Джэйн Кубах – распрацуе анлайн-модуль, які дазволіць арганізацыям грамадскай супольнасці збіраць ахвяраванні непасрэдна на сваіх сайтах. У якасці асновы будзе выкарыстоўвацца модуль для збору ахвяраванняў Doika, які быў распрацаваны ў Беларусі і стаў пераможцам Хакатона-2018.
- І група валанцёраў з Украіны пад кіраўніцтвам Сяргея Тагабецкага будзе выкарыстоўваць беларускую платформу SaveUs (пераможца Хакатона-2020, у дадзены момант знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі), каб стварыць платформу для збору сродкаў для ўкраінскіх валанцёраў, што дапамагаюць бяздомным жывёлам, прытулкаў для жывёл і абаронцаў правоў жывёл.
Гэтыя шэсць рашэнняў з’явяцца ў сетцы ўжо ў сакавіку! Пераходзьце на сайт Рэгіянальнага механізма падтрымкі грамадскай супольнасці краін УП, каб заставацца ў курсе апошніх навін.
Рэгіянальны механізм падтрымкі грамадскай супольнасці краін Усходняга партнёрства спрыяе ўмацаванню ролі прадстаўнікоў грамадскай супольнасці праз інавацыі, заснаваныя на электронным навучанні, развіццю лічбавых рашэнняў для ўзмацнення падсправаздачнасці дзяржаўнага кіравання, а таксама супрацоўніцтву і наладжванню сувязей паміж грамадскімі супольнасцямі і ўрадамі ў рэгіёне.