Беларусь стала першай краінай у свеце, якая зрабіла юрыдычна абавязковай падтрымку IPv6, апошняй версіі інтэрнэт-пратаколу, на якім трымаецца ўвесь інтэрнэт.
З 1 студзеня 2020 года ўсе беларускія інтэрнэт-правайдары павінны будуць падтрымліваць пратакол IPv6 у сваёй сетцы і выдаваць IPv6-адрас усім кліентам.
Новае правіла было ўведзена ўказам прэзідэнта ад18 верасня.
Указ прэзідэнта дапаўняе папярэдні ўказ, у якім выкладзены правілы выкарыстання ў краіне «нацыянальнага сегмента інтэрнэту».
Беларусь мае адну з самых новых і сучасных магістральную інтэрнэт-інфраструктур на кантыненце, а мясцовыя інтэрнэт-правайдары ўжо тэсціравалі падтрымку IPv6 задоўга да абвешчанага рашэння на мінулым тыдні.
На сёння падтрымка пратаколу IPv6 у Беларусі складае ў сярэднім каля 15%, што ніжэй за 29% у сярэднім па свеце; аднак, узровень падтрымкі часам падымаўся вышэй за 30% падчас мінулых тэстаў.
Пачынаючы з новага года гэтая лічба, як чакаецца, будзе расці, бо мясцовыя інтэрнэт-правайдары павінны будуць уключыць падтрымку пратаколу для ўсіх злучэнняў.
Пасля ўключэння кліентам будуць прызначацца як IPv4, так і IPv6 інтэрнэт-адрас, а злучэнні будуць працаваць цалкам праз IPv6, калі гэта магчыма.
Пратакол IP працуе шляхам прызначэння IP-адрасоў прыладам, якія падключаюцца да інтэрнэту. Пратакол IPv4 падтрымлівае IP-адрасы ў 32-бітным фармаце, у той час як IPv6 падтрымлівае больш доўгія 128-бітныя адрасы.
Пратакол IPv6 быў фармальна зацверджаны ў якасці інтэрнэт-стандарта ў 2017 годзе, яго распрацавалі ў якасці замены пратаколу IPv4, які амаль вычарпаў даступную адрасную прастору ў 4,3 мільярда.
З моманту прыняцця IPv6 інтэрнэт-правайдары па ўсім свеце пачалі разгортваць яго падтрымку, разам з вытворцамі спажывецкіх і карпаратыўных прылад. Разгортванне было даволі павольным, галоўным чынам таму, што яно было не абавязковым для правайдараў.
Беларусь — першая краіна, якая робіць пратакол IPv6 абавязковым на заканадаўчым узроўні.Навіна