

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Беларусь: важнасць незалежнага рэгулявання для атрымання максімальнай выгады ад пагаднення аб роўмінгу
Дата: 14/04/21
У бліжэйшыя гады беларусы, якія вандруюць у іншыя Усходнія краіны-партнёры, могуць чакаць паступовага зніжэння тарыфаў на роўмінг у адпаведнасці з Рэгіянальным пагадненнем аб роўмінгу, падрыхтаваным пры падтрымцы ініцыятывы EU4Digital. Аднак падпісанне гэтага пагаднення, запланаванае на восень 2021 года, стане толькі адпраўным пунктам, паколькі яго поспех будзе залежаць ад працы краін, што яго падпісалі, у бліжэйшыя гады.
Пагадненне падразумявае зніжэнне тарыфаў на роўмінг дзеля краін, якія яго падпісалі (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны), цягам некалькіх гадоў. Да канца 2026 года цэны на роўмінг ва Усходніх краінах-партнёрах павінны знізіцца на 87%.
Цягам 2021 года ўрады краін, якія падпісалі гэтае пагадненне, павінны ўнесці папраўкі ў заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы, неабходныя дзеля зніжэння кошту паслуг роўмінгу. Далей, пачынаючы з наступнага года, пагадненне ўступіць у сілу, паступова дазваляючы беларусам усё менш і менш плаціць за паслугі роўмінгу.
Аднак дзеля поўнага выканання ўмоў пагаднення краінам неабходна шмат папрацаваць.
У Беларусі арганізмам, адказным за выкананне ўмоў пагаднення, з’яўляецца галіновае міністэрства, паколькі на дадзены момант стварэнне новай спецыяльнай і незалежнай установы накшталт нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО), якія існуюць у ЕС, не запланавана. Тым не менш падчас правядзення ацэнкі нарматыўнай базы ЕС, што рэгулюе электронныя камунікацыі, у межах праекта EU4Digital спецыялісты з міністэрства набылі шмат каштоўных навыкаў. Гэта дапаможа міністэрству прыняць рашэнне наконт абавязацельстваў, прадугледжаных Рэгіянальным пагадненнем аб роўмінгу.
Незалежнасць рэгулятараў вышэй за ўсё

Паводле думкі Андрэйса Дабмроўскіса, кіраўніка напрамку «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара» праектаEU4Digital, каб сістэма рэгулявання забяспечвала як свабодную і сумленную канкурэнцыю сярод пастаўшчыкоў, так і пашырэнне паўнамоцтваў і абарону спажыўцоў паслуг, неабходныя добрая арганізацыя і з’яўленне незалежнага нацыянальнага рэгулятара.
«Рэгулятар павінен дзейнічаць не толькі незалежна ад рынку, але і ад органаў, што вызначаюць палітыку. Без гэтага элемента немагчыма зрабіць працэс прыняцця рашэнняў аб’ектыўным і правамерным», – тлумачыць Дамброўскіс.
Паводле слоў Дамброўскіса, незалежнае рэгуляванне мае вялікае значэнне дзеля падтрымання балансу паміж тым, якія паслугі могуць прадаставіць удзельнікі рынку, і інтарэсамі спажыўцоў паслуг. Рэгулятары павінны мець права ўмешвацца, захоўваючы аб’ектыўнасць, у сітуацыі, калі парушаюцца правы спажыўцоў ці дзеячаў рынку.
Як органы дзяржаўнай улады могуць стаць незалежнымі?
Інга Паповіч, старшыня Працоўнай групы незалежных рэгулятараў і экспертаў па шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg), адзначае, што EU4Digital прадастаўляе значную падтрымку ў працэсе нарошчвання патэнцыялу сярод спецыялістаў беларускага міністэрства.

«Нашы беларускія калегі актыўна ўдзельнічалі ў працэсе пастаноўкі мэтаў у межах праекта EU4Digital, і я спадзяюся, што набыты пры падтрымцы IRB EWG патэнцыял дапаможа спецыялістам міністэрства ажыццявіць амбіцыйныя дзяржаўныя праграмы ў сферы сувязі», – гаворыць Паповіч.
«Мэты, пастаўленыя EU4Digital у адпаведнасці з патрабаваннямі спецыялістаў УП, з’яўляюцца каштоўным кіраўніцтвам для ацэнкі адпаведнага тэрміналагічнага апарата. Такім чынам яны таксама будуць карысныя на розных этапах дзейнасці рэгулятараў, няхай гэта будзе асобны і незалежны орган ці галіновае міністэрства як у Беларусі», – дадае яна.
У адпаведнасці з практыкамі, якія склаліся ў ЕС, незалежны рэгулятар з’яўляецца рухальнай сілай, што стаіць за прадказальным рэгуляваннем, якое забяспечвае наяўнасць канкурэнтнага асяроддзя і адпаведнай абароны правоў канчатковых карыстальнікаў.
«Незалежнасць нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) з’яўляецца ключавым прынцыпам сістэмы тэлекамунікацый ЕС. Граючы важную ролю ў стымуляванні канкурэнцыі на тэлекамунікацыйных (лічбавых) рынках, гэты рэгулятар забяспечвае права выбару канчатковым карыстальнікам, што вядзе да зніжэння цэн. Акрамя таго, кантралюючы рынкі і прымаючы зразумелыя рашэнні, ён абараняе спажыўцоў і пашырае іх паўнамоцтвы», – гаворыць Інга Паповіч.
Якая Усходняя краіна-партнёр можа служыць прыкладам для Беларусі?
На думку Андрэйса Дамброўскіса, сітуацыі ва Усходніх краінах-партнёрах усё яшчэ вельмі моцна адрозніваюцца адна ад адной.
«Усе краіны дакладна ўсведамляюць, што важна забяспечыць незалежнасць рэгулятараў. Нацыянальныя рэгулятыўныя органы існуюць у чатырох з шасці краін-партнёраў. На сёння ў астатніх дзвюх краінах некаторыя функцыі рэгулятыўных органаў выконваюць адпаведныя міністэрствы, нават калі яны не з’яўляюцца незалежнымі, а ў адной з краін ужо запланавана стварэнне незалежнага рэгулятыўнага органа».
На пытанне аб дарэчных прыкладах для Беларусі Інга Паповіч адказала, што за ўзор можна ўзяць грузінскі рэгулятар (ComCom).
«Інстытуцыянальная і фінансавая незалежнасць рэгулятара замацавана ў Канстытуцыі Грузіі. Акрамя таго, дзяржаўнае права надзяляе грузінскага рэгулятара шырокімі паўнамоцтвамі, што забяспечвае яго эфектыўнасць», – заявіла галава IRB EWG.
Д-р Аннегрэт Гробель, галава аддзела міжнародных адносін/ паштовага рэгулявання Федэральнага сеткавага агенцтва рэгулявання электраэнергіі, газу, тэлекамунікацый, пошты і чыгункі Германіі BnetzA, на прыкладзе сваёй краіны тлумачыць, чаму незалежнасць нацыянальных рэгулятараў вельмі важная дзеля ўкаранення прававой базы.
«Каб выканаць абавязкі, прадугледжаныя мандатам, нацыянальныя рэгулятыўныя органы павінны валодаць неабходнымі паўнамоцтвамі і кампетэнцыямі, а таксама фінансавымі і чалавечымі рэсурсамі, якія дазволяць ім прымаць найлепшыя рашэнні, што датычацца рэгулявання. Нарэшце, эканамічныя рэгулятары павінны мець магчымасць самастойна выбіраць самыя прыдатныя і найбольш адпаведныя рэгулятыўныя меры, дасягаючы мэтаў, прадугледжаных заканадаўствам», – сказала Гробель.
Прадстаўніца нямецкага рэгулятара ўпэўненая, што незалежнасць такіх дзяржаўных органаў дазваляе ўдзельнікам быць у роўных умовах і атрымаць магчымасць скарыстацца перавагамі лібералізаваных рынкаў.
Праект EU4Digital садзейнічае развіццю ключавых кампанентаў лічбавай эканомікі і грамадства ў адпаведнасці з нормамі і практыкамі ЕС. Праект ажыццяўляецца кансорцыумам на чале з EY і сумесна з Action Global Communications і Цэнтрам еўрапейскіх палітычных даследаванняў (CEPS).
Мэтай праекта EU4Digital у галіне тэлекамунікацый з’яўляецца аказанне падтрымкі ва ўсім, што датычыцца міжнароднага роўмінгу і магчымага пагаднення аб агульнай роўмінгавай прасторы паміж шасцю краінамі-партнёрамі. Ён таксама дапамагае ўмацоўваць незалежнасць нацыянальных рэгулятыўных органаў у галіне электронных камунікацый і спрыяе таму, каб частотныя рэсурсы былі больш даступныя, а якасць паслуг мабільнай сувязі – вышэйшай.
Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу (РПР) забяспечыць гарманізацыю нарматыўных баз і істотнае зніжэнне тарыфаў на роўмінг у шасці Усходніх краінах-партнёрах. Гэта дазволіць кліентам камунікацыйных сетак карыстацца паслугамі роўмінгу ў рэгіёне па больш даступных цэнах. На падставе вынікаў даследавання EU4Digital, прысвечанага роўмінгу (2019), можна чакаць зніжэння сярэдняй цаны больш чым на 80%.
- Беларусь
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей