Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Пастанову Савета Бяспекі Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У канцэпцыі ўлічаны заўвагі і прапановы членаў Савета бяспекі, што паступілі ў ходзе разгляду праекта канцэпцыі на пасяджэнні 12 сакавіка 2019 года.
У прыватнасці, узмоцнены палажэнні аб падрыхтоўцы кадраў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, выкарыстанні сусветных рэйтынгаў для ацэнкі яе стану, абароне камерцыйнай, прафесійнай, банкаўскай тайнаў. Канкрэтызавана, што рэагаванне на рызыкі і выклікі ў інфармацыйнай сферы ажыццяўляецца ўсімі без выключэння дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў адпаведнасці з галіной іх дзейнасці, максімальна поўна і аператыўна.
Дакумент забяспечвае комплексны падыход да праблемы інфармацыйнай бяспекі, стварае метадалагічную аснову для ўдасканалення дзейнасці па яе ўмацаванні, служыць падставай для фарміравання дзяржаўнай палітыкі, выпрацоўкі мер па ўдасканаленні сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, канструктыўнага ўзаемадзеяння, кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у інфармацыйнай сферы, садзейнічае мэтанакіраванай інтэграцыі Беларусі ў сістэмы забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі на аснове нацыянальных прыярытэтаў.
У рамках ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае развіццё паслуг па забеспячэнні надзейнасці ў лічбавай эканоміцы і кібербяспекі для павышэння ўстойлівасці крытычна важнай інфраструктуры, што з’яўляецца падмуркам для магчымасці рэалізацыі трансмежных электронных паслуг у рэгіёне Усходняга партнёрства.
Пастанова “Аб канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”