Беларусь распрацуе стратэгію 5G

  • Дата: 09/12/19
  • Падзяліцца:

У адпаведнасці з распараджэннем прэм’ер-міністра Беларусі ад 20 лістапада будзе створана рабочая група па распрацоўцы стратэгіі стварэння ў краіне сотавай мабільнай электрасувязі пятага пакалення (5G).

На працоўную групу ўскладзены наступныя абавязкі:

  • распрацоўка стратэгіі па стварэнні сетак сотавай мабільнай электрасувязі 5G у Рэспубліцы Беларусь;
  • падрыхтоўка комплексных прапаноў па мадэлі стварэння сетак сотавай мабільнай сувязі 5G у Беларусі.

Старшынёй рабочай групы прызначаны першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын.Прэс-рэліз


Навіны

Паглядзець усё