Беларускія банкі правераць на кіберустойлівасць

  • Дата: 09/12/19
  • Падзяліцца:

Начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Беларусі Алена Машніна паведаміла, што дзевяць беларускіх банкаў пройдуць ІТ-аўдыт для праверкі кіберустойлівасці.

ІТ-аўдыт будзе складацца з наступных этапаў:

  1. аналіз бягучага стану інфармацыйных тэхналогій;
  2. паглыблены аналіз сістэмы інфармацыйнай бяспекі і кіберустойлівасці;
  3. ацэнка магчымасцей / сталасці ІТ-працэсаў.

На аснове атрыманай інфармацыі плануецца распрацаваць дакумент для ўсяго банкаўскага сектара, які тычыцца кіравання рызыкамі банкаў, у першую чаргу для ІТ-сістэм.

Справаздачы і рэзюмэ будуць прадстаўлены ў Нацыянальны банк да 1 кастрычніка 2020 года.

Навіна

Навіны

Паглядзець усё