У новым дакладзе АЭСР, апублікаваным праектам «EU4Business: ад палітыкі да дзеяння», вызначаны задачы і прыярытэты, якія датычацца працягвання лічбавай трансфармацыі бізнесу ва Усходніх краінах-партнёрах.
У дакладзе «Пасля COVID-19: працягванне лічбавай трансфармацыі бізнесу ва Усходніх краінах-партнёрах» даследуюцца чатыры асноўныя вобласці і разглядаюцца задачы, сучасны стан спраў і далейшыя крокі:
- Асноўныя звесткі пра лічбавую трансфармацыю ва Усходніх краінах-партнёрах
- Базавыя ўмовы для лічбавай трансфармацыі
- Навыкі для лічбавай эканомікі
- Садзейнічанне лічбавай трансфармацыі МСП
Сувязь
Адна з першых базавых умоў паспяховай лічбавай трансфармацыі – гэта забеспячэнне падключэння да інтэрнэту. Аднак ахоп шырокапалоснай сеткі далёка не аднолькавы ў кожнай з краін УП, а таксама ў гарадской і сельскай мясцовасці і сярод МСП і буйных прадпрыемстваў і застаецца ніжэйшым за ўзроўні АЭСР. Краінам УП неабходна паскорыць укараненне высокахуткаснай шырокапалоснай сеткі па даступных цэнах і пераадолець наяўныя разрывы праз стымуляцыю канкурэнцыі і прыватных інвестыцый.
Электронная камерцыя
Рост электроннай камерцыі ў краінах УП быў хуткі, але яна таксама ўсё яшчэ знаходзіцца на раннім этапе развіцця. Заканадаўчая база мае значныя недахопы, а выхад на больш шырокія еўрапейскія рынкі электроннай камерцыі абмежаваны. Больш таго, наяўныя заканадаўчыя базы, што рэгулююць электронныя подпісы, не адпавядаюць міжнародным стандартам. Каб лепш выкарыстаць патэнцыял росту, які дае электронная камерцыя, палітыкі УП могуць узмацніць нарматыўныя базы, што рэгулююць абарону спажыўцоў і лічбавую бяспеку, прывесці стандарты электронных подпісаў і паслуг даверу, а таксама заканадаўства аб лічбавай бяспецы і абароне даных у адпаведнасць са стандартамі і базамі ЕС.
Лічбавыя навыкі
Прасоўванне лічбавых навыкаў грае вельмі важную ролю ў лічбавай трансфармацыі. Аднак МСП не зусім дакладна разумеюць патэнцыял лічбавых інструментаў і з цяжкасцю прыцягваюць кваліфікаваных супрацоўнікаў. У цэлым навыкі ў галіне ІКТ у краінах УП развітыя нашмат горш, чым у краінах АЭСР, а вучэбныя праграмы недастаткова гнуткія, каб паспець за тэхналогіямі, што пастаянна развіваюцца. Урадам УП неабходна разглядзець магчымасць увядзення мер па забеспячэнні кіраўнікоў і супрацоўнікаў МСП навыкамі, неабходнымі для ўдзелу ў лічбавай трансфармацыі. Гэта падразумявае лепшае інфармаванне пра розныя даступныя віды навучання і супрацоўніцтва з мясцовымі экасістэмамі і супольнасцямі, каб атрымаць доступ да адпаведных навыкаў і прасоўваць перадавы вопыт.
Лічбавая стратэгія
Дзяржаўныя лічбавыя стратэгіі лічацца найбольш прыдатнымі інструментамі для распрацоўкі жыццяздольнай палітыкі лічбавізацыі і ўсё больш і больш распаўсюджваюцца ў краінах УП, хоць яны рэдка ўключаюць пэўныя дзеянні па прасоўванні лічбавізацыі МСП. Тым не менш ініцыятывы ў падтрымку лічбавай трансфармацыі МСП могуць таксама ажыццяўляцца незалежна ад усёабдымных стратэгічных дакументаў.
Рэкамендацыі
Каб заахвоціць палітыкаў да рэформаў, у дакладзе прыводзіцца падрабязны план палітычных мер для разгляду арганізацыямі падтрымкі прадпрыемстваў з мэтай садзейнічання лічбавай трансфармацыі МСП у краінах УП:
- Арганізацыя-выканаўца (напрыклад, дзяржаўная арганізацыя падтрымкі МСП/ прадпрыемстваў) з шырокімі паўнамоцтвамі, што распаўсюджваюцца на фарміраванне нарматыўнай базы, якая рэгулюе лічбавізацыю, павінна выступаць у якасці «адзінага лічбавага акна» для прадпрыемстваў, што жадаюць прасунуцца ў справе лічбавай трансфармацыі.
- Палітыкам неабходна распрацаваць і прадаставіць лічбавыя планы дзеянняў для кожнай галіны са спісам рэкамендаваных лічбавых рашэнняў, неабходных фундаментальных навыкаў вядзення бізнесу і даступных праграм навучання лічбавым тэхналогіям.
- МСП павінны мець магчымасць праводзіць лічбавую самаправерку з дапамогай сродку самадыягностыкі.
- Каб МСП маглі ацаніць свае патрэбнасці ў нарошчванні лічбавага патэнцыялу і задаволіць іх, краіны УП могуць стварыць надзейную сетку дыпламаваных кансультантаў і дарадцаў, а таксама прапанаваць індывідуальныя праграмы навучання.
- Неабходна, каб палітыкі фінансава падтрымлівалі лічбавізацыю пры дапамозе разнастайных інструментаў, такіх як гранты, ваўчары, пазыкі і ўскосныя грашовыя стымулы.
- Нарэшце, палітыкі павінны курыраваць і каардынаваць экасістэму лічбавай трансфармацыі, у якую ўваходзяць дзеячы і зацікаўленыя бакі, што падтрымліваюць развіццё МСП (напрыклад, інкубатары, ПВТ, цэнтры лічбавых інавацый, універсітэты), для ўзмацнення ўздзеяння існых структур.