

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Нягледзячы на некаторыя цяжкасці, тэхналогіі электроннай аховы здароўя чакае бліскучая будучыня, поўная магчымасцей
Дата: 09/12/20
Прадстаўнікі EU4Digital паразмаўлялі аб будучыні лічбавай аховы здароўя са спецыялістам у дадзенай галіне, прафесарам Энрыке Марцінсам. Ён падрабязна распавёў аб будучых магчымасцях і цяжкасцях, якія неабходна пераадолець, каб выкарыстаць увесь патэнцыял лічбавых тэхналогій у медыцыне. Прафесар Марцінс па прафесіі урач-тэрапеўт, мае ступень магістра і доктара па менеджменце і працуе ў галіне лічбавай медыцыны ўжо больш за 20 гадоў.
Канчатковай мэтай развіцця тэхналогій электроннай аховы здароўя з’яўляецца зрушэнне акцэнту пры аказанні медыцынскіх паслуг з урача і бальніцы на пацыента і яго дабрабыт дзякуючы выкарыстанню лічбавых тэхналогій. Пад гэтым разумеецца ўжыванне лічбавых сістэм для пераносу даных аб пацыенце ў адзіную Электронную медыцынскую карту, доступ да якой можна даць розным медыцынскім работнікам, ці выкарыстанне электронных медыцынскіх рэцэптаў для таго, каб пацыентам стала лягчэй атрымаць прапісаныя лекі. Электронная ахова здароўя таксама азначае ўжыванне такіх сучасных тэхналогій, як праграмы на аснове штучнага інтэлекту (ШІ) ці вялікіх даных, каб садзейнічаць палітыцы прадухілення распаўсюджвання захворвання дзякуючы паведамленню аб патэнцыяльных анамаліях і рызыках на аснове сабраных даных.
Будучыя рашэнні
Што датычыцца будучых рашэнняў у ЕС і УП, ужыванне Электроннай медыцынскай карты і электронных медыцынскіх рэцэптаў з’яўляецца галоўнай тэмай павесткі дня. Гэтыя тэхналогіі заснаваны на наяўнасці сумяшчальных лічбавых сістэм, што дазволіць абменьвацца медыцынскай інфармацыяй. Галоўная задача на будучыню – забяспечыць даступнасць гэтых рашэнняў у розных краінах. Гэты значыць, што грамадзянін Люксембурга, які прыбыў у водпуск у Харватыю, зможа атрымаць прапісаныя яму ў Люксембургу лекі ў аптэцы ў Харватыі. Трансгранічныя пілотныя праекты электронных медыцынскіх рэцэптаў ePrescription ужо ажыццяўляюцца ў ЕС, а ў будучыні яны будуць выпрабаваны ў рэгіёне УП ці нават паміж ЕС і УП.

Галоўнай цяжкасцю для трансгранічнай электроннай аховы здароўя з’яўляецца сумяшчальнасць сістэм лічбавай аховы здароўя. Прафесар Марцінс прыводзіць банкаўскую сферу ў якасці прыкладу. Банкаўскія фінансавыя аперацыі – гэта міждзяржаўная паслуга, якая дазваляе грамадзянам адной краіны зняць грошы ў банкамаце другой краіны. Гэта магчыма дзякуючы таму, што ваш банк і замежны банк маюць падобныя аперацыйныя сістэмы, паміж якімі можна ўсталяваць сувязь і ажыццявіць абмен такой банкаўскай інфармацыяй, як нумар рахунка і сума. У сферы электроннай аховы здароўя таксама існуе патрэба ў трансгранічным абмене данымі з той розніцай, што медыцынскія даныя не заўсёды проста лічбы, а могуць быць прадстаўлены ў выглядзе тэксту і малюнка, што стварае дадатковыя цяжкасці. Ключавым элементам для наладжвання абмену інфармацыяй з’яўляюцца агульныя стандарты, якія забяспечваюць наяўнасць падобных аперацыйных сістэм і лічбавых інструментаў. Яшчэ адной цяжкасцю для трансгранічнай электроннай аховы здароўя з’яўляецца сумяшчальнасць медыцынскіх кампетэнцый, якая неабходна ў выпадку з электроннымі рэцэптамі, калі адзін бок павінен прызнаць медыцынскі рэцэпт, выпісаны медыцынскім працаўніком з іншай краіны.
«Бесперашкодная цыркуляцыя медыцынскай інфармацыі і даных аб стане здароўя паміж адпаведнымі арганізацыямі, рэгіёнамі і нават краінамі – гэта наступны этап развіцця электроннай аховы здароўя. Для гэтага неабходна распрацаваць узгоднены і сумяшчальны набор паслуг лічбавай аховы здароўя на дзяржаўным і рэгіянальным узроўні», – падкрэслівае Марцінас Даўгірдас, кіраўнік напрамку электроннай аховы здароўя Праекта EU4Digital.
Робататэхніка і выкарыстанне штучнага інтэлекту (ШІ) у будучыні таксама змогуць ужывацца для трансфармацыі медыцыны. Па словах прафесара Марцінса, вобраз самакіравальнага чалавекападобнага робата, які лечыць пацыентаў, – гэта штосьці больш з навуковай фантастыкі, чым з рэальнага жыцця, але ідэя выкарыстання рабатызаваных дэталей у якасці дапаможнага элемента для медыцынскіх супрацоўнікаў і аказання паслуг пацыентам хутка развіваецца. Напрыклад, рабатызаваная рука можа ўжывацца ўрачамі-артапедамі для забеспячэння большай падтрымкі ці націску, каб перасоўваць канечнасці і кіраваць імі падчас лячэння пацыентаў. У ЕС ужо ажыццяўляецца распрацоўка прататыпаў экзашкілетаў – умацаваных пры дапамозе лічбавых тэхналогій механічных каркасаў – для ўжывання пры рэабілітацыі пацыентаў пасля інсульту. Экзашкілеты дапамагаюць пацыентам аднавіць здольнасць хадзіць у больш кароткі час, чым пры выкарыстанні толькі традыцыйнай у такіх выпадках фізіятэрапіі.
Такія найноўшыя тэхналагічныя сферы, як ШІ і робататэхніка, змогуць прынесці карысць Усходнім краінам-партнёрам, так як яны дапамагаюць адкрываць новыя бальніцы і ствараць медыцынскую інфраструктуру. Іх можна забяспечыць абсталяваннем, якое выкарыстоўвае сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі і бяздротавую сувязь, каб стварыць больш зручныя ўмовы для новых лічбавых тэхналогій. У краінах Еўропы, дзе бальніцы часам размяшчаюцца ў старажытных будынках, абсталяваць іх неабходнай бяздротавай інфраструктурай можа быць цяжэй.
У будучыні развіццё тэхналогій лічбавай аховы здароўя таксама зможа быць накіравана на спрашчэнне доступу пацыента да медыцынскіх паслуг. На сённяшні дзень у пунктах неадкладнай дапамогі бальніц парадак прыёму пацыентаў залежыць ад таго, наколькі неадкладна пацыенту патрабуецца дапамога. Дзякуючы выкарыстанню новых тэхналогій гэты працэс можна спрасціць. Ужываючы лічбавы інтэрфейс спецыяльнага мабільнага дадатку, пацыенты змогуць паведаміць аб сваіх сімптомах, якія будуць прааналізаваны ў лічбавым фармаце з выкарыстаннем стандартызаваных пратаколаў адсочвання сімптомаў для вызначэння ступені тэрміновасці. Прафесар Марцінс дадае, што некаторыя медыцынскія паслугі могуць аказвацца пацыенту ў яго дома пры дапамозе лічбавых сродкаў і сучаснай тэлемедыцыны. Напрыклад, паходы да ўрача, каб задаць некалькі пытанняў і атрымаць рэцэпт на лекі, можна замяніць медыцынскімі кіёскамі, дзе пацыенты змаглі б пагаварыць з урачом дыстанцыйна і атрымаць тыя ж самыя адказы і рэцэпты. Гэтыя дэцэнтралізаваныя аддзяленні будуць працягваць абапірацца на надзейную цантральную медыцынскую ўстанову, якая будзе выступаць у якасці галоўнага цэнтра, які будзе фарміраваць давер да лічбавых тэхналогій, а таксама ў якасці пастаўшчыка лічбавых паслуг.
Калі размова ідзе аб сістэме, заснаванай на даных, надзвычайна важна забяспечыць іх абарону і бяспеку. Медыцынскія даныя з’яўляюцца канфідэнцыяльнымі і асабістымі, што робіць іх абарону ключавым стаўпом лічбавай аховы здароўя. Сістэмы і пратаколы, абапіраючыся на заканадаўства аб абароне персанальных даных, павінны гарантаваць канфідэнцыяльнасць медыцынскіх даных пацыента такім чынам, каб грамадзянін мог кантраляваць доступ да іх. Таксама неабходна ўкараніць сістэмы забеспячэння бяспекі і даверу для аховы ад несанкцыянаванага доступу. Медыцынскія даныя павінны захоўвацца ва ўстойлівых да кіберпагроз і надзейных сістэмах, якія гарантуюць іх бяспеку. Сістэмы павышэння даверу – гэта важная частка забеспячэння бяспекі, элементам якой з’яўляецца выкарыстанне электроннага пасведчання асобы пацыентаў і медыцынскіх работнікаў для атрымання доступу да даных.
Іншыя важныя аспекты
Апрача тэхнічных абмежаванняў існуюць іншыя цяжкасці, звязаныя з людзьмі і інтэграваннем новых рашэнняў у існую арганізацыю медыцынскага абслугоўвання. Каб тэхналогіі прыносілі карысць і вялі да пераўтварэнняў, яны павінны быць прынятыя і ўжывацца медыцынскімі работнікамі і канчатковымі спажыўцамі. Калі інструмент распрацаваны для пацыентаў, але яны не адчуваюць яго каштоўнасці, ці калі ў іх недастаткова навыкаў, каб карыстацца гэтай тэхналогіяй, значыць лічбавы інструмент не прыносіць карысці. Прафесар Марцінс падкрэслівае, што паміж людзьмі таксама павінна быць сумяшчальнасць, каб людскія навыкі і спосаб мыслення адносна тэхналогій лічбавай аховы здароўя супадалі і каб яны маглі працаваць з мноствам інструментаў у разнастайных абставінах. Гэта значыць, што неабходна забяспечыць доступ як пацыентаў, так і медыцынскіх працаўнікоў да навучання навыкам электроннай аховы здароўя, звязанымі з даступнымі тэхналогіямі.
Яшчэ адно рашэнне для стымулявання ўкаранення новых лічбавых інструментаў – гэта дэманстрацыя пераваг тэхналогій электроннай аховы здароўя для пацыентаў і медыцынскіх работнікаў. Пандэмія COVID-19 вынесла на першы план тэму аховы здароўя, у тым ліку электроннага. Спалучэнне лічбавых і медыцынскіх даных у мабільных дадатках для адсочвання кантактаў дазволіла абмежаваць распаўсюджванне інфекцыі. Аднак прафесар Энрыке Марцінс падкрэслівае важнасць пазіцыі пацыента для развіцця электроннай аховы здароўя ў больш штодзённых абставінах: «Падахвочванне пацыента запытваць у свайго ўрача электронныя медыцынскія паслугі – гэта вельмі дзейсны спосаб прадэманстраваць відавочныя прычыны для ўкаранення гэтых рашэнняў і пераваг, якія яны ім прынясуць». Дыялог паміж медыцынскімі работнікамі і пацыентамі можа дапамагчы схіліць іх да выкарыстання новых магчымасцей электроннай аховы здароўя.
Сярод гэтых магчымасцей, рашэнняў і задач галоўнае пытанне складаецца ў тым, як лепш за ўсё ўжываць тэхналогіі, каб аказваць якасныя, комплексныя і персаналізаваныя медыцынскія паслугі грамадзянам. Пашырэнне магчымасцей доступу грамадзян да медыцынскіх паслуг не столькі звязана з колькасцю розных тэхналогій, колькі з сумяшчальнасцю існых сістэм.
Праз Ініцыятыву EU4Digital Еўрапейскі саюз разам з Усходнімі краінамі-партнёрамі вядзе працу, накіраваную на садзейнічанне распрацоўцы нацыянальных сістэм электроннай аховы здароўя, узгодненых паміж УП і ЕС. Падрабязней аб мэтах і дасягнутых выніках у сферы электроннай аховы здароўя можна прачытаць на тэматычнай старонцы аб электроннай ахове здароўя.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронная ахова здароўя
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей