20-21 лютага ў Варшаве ў штаб-кватэры рэгулятыўнага органа Польшчы — Упраўлення па электронных камунікацыях (UKE) — адбыўся першы рэгіянальны семінар УП і Сусветнага банку па інфраструктуры шырокапалоснай сувязі.
Удзельнікі семінара з краін Усходняга партнёрства падзяліліся сваімі напрацоўкамі і карыснымі парадамі адносна правядзення аналізу інфраструктуры шырокапалоснай сувязі. Прадстаўнікі нацыянальных дырэктыўных і рэгулятыўных органаў расказалі пра мэты карціравання ў адпаведных краінах. Гэта інфармацыя паслужыць асновай для бягучай тэхнічнай дапамогі Групы Сусветнага банка ў рамках праграмы EU4Digital.
Эксперты з UKE, Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі і Orange Polska распавялі, як Польшча карціруе сваю шырокапалосную інфраструктуру. Гаворка вялася пра прававую базу і тыпы дадзеных, якія збіраюць па інфраструктуры і паслугах, а таксама пра прыклады канкрэтных інструментаў апрацоўкі сабранай інфармацыі.
Сустрэчы прадстаўнікоў краін Усходняга партнёрства, Групы Сусветнага банка і экспертаў з UKE дапамаглі вызначыць напрамкі далейшага супрацоўніцтва.
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці краін Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, старшыня і сустаршыня адной з трох экспертных рабочых груп EaPeReg — Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятыўных органаў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG), а таксама прадстаўнікі Сусветнага банка і партугальскага рэгулятыўнага органа ANACOM.