Воблачныя платформы для даследаванняў у цэнтры ўвагі на семінары EaPConnect
Дата: 28/11/19
Абмен ведамі пра выкарыстанне воблачных платформ у навуковых даследаваннях
і адукацыі быў мэтай двухдзённага семінара, арганізаванага праектам ЕС “Усходняе партнёрства — сувязі” (EaPConnect) і італьянскай нацыянальнай навукова-адукацыйнай сеткай (NREN) GARR 21-22лістапада ўРыме.
У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных
навукова-адукацыйных сетак краін Усходняга партнёрства: Азербайджана
(AzScienceNet), Арменіі (ASNET AM), Беларусі (BASNET), Грузіі (GRENA) і
Рэспублікі Малдова (RENAM).
Праграма ўключала прэзентацыі тэматычных даследаванняў з боку
адміністратараў і экспертаў воблака GARR і круглыя сталы, каб
падзяліцца інфармацыяй пра праблемы, агульныя выклікі і перадавы досвед.
Галоўная мэта палягала ў тым, каб падзяліцца ўрокамі, атрыманымі ў гэтай
галіне, і натхніць і скіраваць нацыянальныя навукова-адукацыйныя сеткі, якія
яшчэ не прапаноўваюць воблачныя паслугі сваім супольнасцям або якія хацелі б
пашырыць наяўныя паслугі.
Турал Мустафаеў, адміністратар AzScienceNet, сказаў: «Галоўны здабытак
удзелу ў семінары — абмен досведам. Мы толькі пачалі разгортванне нашай
воблачнай платформы OpenStack, а падчас семінару нам прадэманстравалі просты,
хуткі іаўтаматызаваны працэс устаноўкі OpenStack. Мы лічым, што ў выніку гэтага семінара мы паскорым
працэс разгортвання ізробім яго нашмат прасцейшым».
Цотнэ Газалішвілі з GRENA паведаміў, што «вывучэнне вынікаў
маніторынгу воблачнай інфраструктуры і сэрвісаў было цікавым і інфарматыўным», а
яго калега Тэмур Майсурадзэ дадаў: «Абмеркаванне OpenStack было асабліва
цікавым, бо гэта будзе вельмі карысна для нашай будучай працы».
Семінар быў арганізаваны ў рамках дзейнасці па праекце
EAPConnect па нарошчванні навыкаў і патэнцыялу
ў краінах-партнёрах
з больш шырокай мэтай інтэграцыі іх у агульнаеўрапейскую сетку GÉANT і садзейнічання
супрацоўніцтву з мясцовымі навукоўцамі, студэнтамі і даследчыкамі,
у тым ліку з дапамогай разгортвання супольных сэрвісаў.
Праект EaPConnect накіраваны на стварэнне рэгіянальнай
навукова-адукацыйнай сеткі ў краінах Усходняга партнёрства ЕС — Азербайджане,
Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Агульная мэта заключаецца ў
скарачэнні лічбавага разрыву, паляпшэнні ўнутрырэгіянальных сувязей і садзейнічанні
ўдзелу мясцовых навукоўцаў, студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічных колаў у глабальным
навукова-адукацыйным супрацоўніцтве.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.