Офіс Савета Еўропы па барацьбе супраць кіберзлачыннасці (C-PROC) арганізаваў праграму вэбінараў для дыялогу са сваёй супольнасцю, а таксама каб працягваць працаваць над узмацненнем патэнцыялу органаў крымінальнага правасуддзя ва ўсім свеце.
Першая серыя вэбінараў зверне ўвагу на Стан сусветнага заканадаўства ў галіне кіберзлачыннасці і пройдзе ў панядзелак, 27 красавіка ў 9:00 (GMT).
Зайдзіце на вэб-старонку вэбінара і зарэгіструйцеся праз анлайн-форму, якая знаходзіцца на старонцы кожнага вэбінара.
C-PROC ажыццяўляе праект CyberEast, які з’яўляецца часткай ініцыятывы EU4Digital. Праект імкнецца пераняць нарматыўна-заканадаўчую базу, якая забяспечыць выкананне Будапешцкай канвенцыі па кіберзлачыннасці і іншых звязаных з ёю норм, узмацняючы патэнцыял судовых і праваахоўных органаў і міжведамаснага супрацоўніцтва і спрыяючы эфектыўнаму міжнароднаму супрацоўніцтву і даверу ў галіне крымінальнага правасуддзя, кіберзлачыннасці і электронных доказаў, у тым ліку і паміж пастаўшчыкамі паслуг і праваахоўнымі органамі.