Больш за 70 удзельнікаў сабраліся на рэгіянальным мерапрыемстве інструмента TAIEX для Усходніх краін-партнёраў, якое прайшло з 25 па 26 лютага, каб абмеркаваць пытанні, звязаныя з крытычна важнай лічбавай інфраструктурай, а таксама меры па забеспячэнні бяспекі сетак 5G.
Члены Сетак EU4Digital па даверы і бяспецы і правілах тэлекамунікацыйнага сектара (EaPeReg) сумесна з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, якія займаюцца дадзенымі пытаннямі, атрымалі магчымасць даведацца аб прапанове Еўрапейскай камісіі адносна Дырэктывы аб устойлівасці крытычна важных аб’ектаў (CER) і Дырэктывы аб бяспецы сетак і інфармацыйных сістэм (NIS2), а таксама абмеркаваць са спецыялістамі з дзяржаў-членаў ЕС практычныя аспекты, што датычацца ўвядзення норм ЕС у дзяржаўнае заканадаўства.
Цягам мерапрыемства было прадстаўлена некалькі механізмаў і рашэнняў для больш эфектыўнай барацьбы з атакамі на крытычна важную інфраструктуру і наступствамі разнастайных інцыдэнтаў. Асаблівая ўвага была засяроджаная на неабходнасці бяспечным і належным чынам увесці інфарструктуру ў эксплуатацыю. У сувязі з гэтым была дадзеная вычарпальная інфармацыя аб укараненні інструментарыю 5G і рэгулятыўных мер, выкарыстаных дзяржавамі-членамі ЕС для правядзення аўкцыёнаў на частоты 5G.
У выніку двухдзённых абмеркаванняў удзельнікі прыйшлі да высновы, што абмен інфармацыяй паміж краінамі абодвух рэгіёнаў (ЕС і УП), а таксама тэхнічная дапамога, прадастаўленая ў рамках праекта EU4Digital, з’яўляюцца ключавымі элементамі паспяховага ўкаранення мер, накіраваных на забеспячэнне лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах. Наступнае падобнае мерапрыемства пройдзе з 4 па 5 сакавіка 2021 года і будзе прысвечанае ўніверсальнаму абслугоўванню ў адпаведнасці з новай еўрапейскай нарматыўнай базай і іншым механізмам, мэтай якіх з’яўляецца забеспячэнне сувязі і даступнасці лічбавых тэхналогій для ўсіх.