CyberEast: Дыстанцыйная магістэрская праграма па расследаванні кіберзлачынстваў і камп’ютарнай крыміналістыцы стартуе ў верасні 2020 года
Дата: 27/08/20
Дзесяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў/органаў крымінальнага правасуддзя з пяці краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны) атрымаюць падтрымку ад сумеснага праекта CyberEastЕўрапейскага саюза і Савета Еўропы для ўдзелу ў дыстанцыйнай магістэрскай праграме Камп’ютарна-тэхнічная экспертыза і расследаванне кібезлачынстваў, якую прапануе Універсітэцкі каледж Дубліна, Ірландыя.
Праграма пачынаецца ў верасні 2020 года і працягнецца 24 месяцы. Яна будзе змяшчаць такія модулі, як камп’ютарная крыміналістыка, сеткавыя расследаванні, тэхнікі фінансавых расследаванняў – выяўленне крыніц фінансавання, расследаванне з выкарыстаннем дадзеных мабільных прылад, праграміраванне для следчых, крыміналістычная экспертыза аператыўных дадзеных, расследаванні з выкарыстаннем IP-тэлефаніі і сеткі wi-fi і г.д.
Метады навучання будуць уключаць лекцыі, практычныя заняткі, вывучэнне прыкладаў з практыкі, чытанне, працу ў малых групах і індывідуальныя практыкаванні, дэманстрацыі тэхнічных інструментаў, а таксама падрабязныя абмеркаванні.
Па заканчэнні магістэрскай праграмы студэнты ўзмоцняць свае кампетэнцыі, аналітычныя і практычныя навыкі для ажыццяўлення расследаванняў кіберзлачынстваў і камп’ютарнай судовай экспертызы, дзякуючы азнаямленню з пытаннямі, звязанымі з вобыскам, арыштам і канфіскацыяй даходаў ад анлайн-злачыннасці. Дзякуючы таму, што дыстанцыйнае навучанне па магістэрскай праграме будзе адпавядаць самым высокім акадэмічным стандартам, атрыманыя кампетэнцыі і навыкі будуць сертыфікаваны Універсітэцкім каледжам Дубліна, Ірландыя.
Дадзеная дзейнасць арганізавана ў рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы CyberEast, накіраванага на развіццё кіберўстойлівасці ў краінах Усходняга партнёрства, у супрацоўніцтве з сумесным праектам ЕС і Савета Еўропы iPROCEEDS-2 па выяўленні даходаў ад злачыннай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт і забеспячэнні надзейнасці электронных доказаў у Паўднёва-Усходняй Еўропе і Турцыі.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.