Еўрапейская камісія і Бюро Савета Еўропы па барацьбе супраць кіберзлачыннасці (C-PROC) 13-14 лютага правялі ў Кіеве, Украіна, першы кіруючы камітэт праекта «CyberEast: дзеянні па барацьбе супраць кіберзлачыннасці і ўмацаванні кіберустойлівасці ў рэгіёне Усходняга партнёрства».
Для забеспячэння належнага планавання, рэалізацыі і маніторынгу праекта CyberEast у сустрэчы ўзялі ўдзел 65 чалавек, большасць з іх прадстаўлялі шэсць краін рэгіёну Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).
Асноўнай тэмай абмеркавання была стратэгія праекта і прыняццё плана дзеянняў, якія дапамогуць умацаваць патэнцыял усходніх краін-партнёраў па кіберустойлівасці, забеспячэнні мер крымінальнага правасуддзя і выкарыстанні электронных доказаў для лепшага рэагавання на выклікі кіберзлачыннасці.
Абмяркоўвалася і тэма адпаведнасці заканадаўства Будапешцкай канвенцыі па кіберзлачыннасці (з акцэнтам на Украіну), кампанент па кібербяспецы рэгіянальнай праграмы «EU4Digital: узмацненне кіберустойлівасці ў краінах Усходняга партнёрства», які рэалізуе Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) сумесна з праектам EndOCSEA@Europe, а таксама супрацоўніцтва і каардынацыя з прартнёрамі праекта і Прадстаўніцтвамі ЕС.