12 лістапада адбылося новае анлайн-мерапрыемства з серыі вэбінараў C-PROC па праблеме кібергвалту, арганізаваных у рамках фінансаванага ЕС праекта CyberEast, тэмай якога стаў кібергвалт над жанчынамі.
У рамках вэбінара адбыліся прэзентацыі і дыскусіі для павышэння інфармаванасці аб Стамбульскай канвенцыі, Рэкамендацыях па прадухіленні сэксізму і барацьбе з ім 2019 года і іншых актуальных тэмах, звязаных з ужываннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Удзельнікі вэбінара абмеркавалі ролю і адказнасць разнастайных устаноў і дзеячаў, у тым ліку праваахоўных органаў, у справе прадухілення падобных пагроз і барацьбы з імі, а таксама станоўчы вопыт барацьбы з рознымі формамі кібергвалту.
Браць удзел у вэбінары маглі афіцыйныя і высокапастаўленыя службовыя асобы, адказныя за кібербяспеку і вырашэнне праблем кіберзлачыннасці, гвалту над жанчынамі і хатняга гвалту, прадстаўнікі органаў крымінальнага правасуддзя (суддзі, пракуроры і праваахоўныя структуры) і грамадскіх арганізацый, а таксама даследнікі і навукоўцы, што цікавяцца дадзенай тэмай.
Больш даведачнай інфармацыі, спіс запрошаных спікераў і абраныя крыніцы інфармацыі можна знайсці на вэб-старонцы вэбінара. Таксама там можна азнаёміцца з прэзентацыямі, якімі карысталіся спікеры падчас мерапрыемства.
Гэты вэбінар быў арганізаваны ў рамках супольнага праекта CyberEast Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, накіраванага на садзейнічанне кіберустойлівасці краін Усходняга партнёрства, разам з Аддзелам па барацьбе над гвалтам у адносінах да жанчын і Аддзелам па барацьбе за гендарную роўнасць Савета Еўропы.
Паведамленні аб наступных семінарах C-PROC будуць неўзабаве апублікаваныя у раздзеле «Вэбінары».