Вэбінар CyberEast на тэму «Умяшанне ў выбары: атакі на крытычныя інфармацыйныя сістэмы»

  • Дата: 04/06/20 па 04/06/20
  • Падзяліцца:

У рамках супольнага праекта ЕС і Савета Еўропы CyberEast Офіс Савета Еўропы па барацьбе супраць кіберзлачыннасці (C-PROC) правядзе новы вэбінар на тэму «Умяшанне ў выбары: атакі на крытычныя інфармацыйныя сістэмы».

Мерапрыемства пройдзе 4 чэрвеня 2020 года, у 12:00 (усходнееўрапейскі летні час: GMT +3).

Каб зарэгістравацца да ўдзелу ў вэбінары, перайдзіце па спасылцы. Рэгістрацыя адкрыта да 3 чэрвеня, да 9:00 (усходнееўрапейскі час: GMT+3).

Дадатковая інфармацыя, адпаведныя рэсурсы і праграма мерапрыемства даступны на старонцы вэбінара, якая будзе  рэгулярна абнаўляцца перад мерапрыемствам і пасля яго.

Мэтай вэбінара з’яўляецца вызначэнне існуючых пагроз для крытычных інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца для арганізацыі, правядзення і тэхнічнай падтрымкі працэсувыбараў.

Будзе дадзена інфармацыя наконт прававых, арганізацыйных, тэхнічных і іншых аспектаў, асаблівая ўвага будзе нададзена назіраемым недахопам і распрацоўцы рэкамендацый для таго, каб забяспечыць далейшую абарону ад падобных атак і іх затрыманне.

Вэбінар распрацаваны для спрыяння інтэрактыўнаму ўзаемадзеянню і палягчэння абмену інфармацыяй паміж удзельнікамі, абмеркавання адпаведнага вопыту, станоўчых практык, задач і магчымасцей.

Чакаецца, што 200 чалавек прымуць удзел у вэбінары, які, верагодна, будзе асабліва карысным для прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва, адказных за кіберзлачыннасць і кібербяспеку, органаў крымінальнага правасуддзя (суддзяў, пракурораў, праваахоўных органаў), персаналу нацыянальных Камп’ютарных груп рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, а таксама для даследчыкаў/акадэмічных колаў, якія цікавяцца дадзенай тэмай. У дадзеным мерапрыемстве праекта CyberEast могуць прыняць удзел іншыя  краіны-бенефіцыяры з розных рэгіёнаў, на якія распаўсюджваецца дзейнасць C-PROC.

C-PROC займаецца ажыццяўленнем праекта CyberEast, які з’яўляецца часткай ініцыятывы EU4Digital, і імкнецца спрыяць кіберустойлівасці краін Усходняга партнёрства.

Прэс-рэліз

Падзеі

Паглядзець усё