Вэбінар CyberEast «Што такое кібер-гвалт?»

  • Дата: 18/06/20 па 18/06/20
  • Падзяліцца:

18 чэрвеня ў рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы CyberEast Офіс Савета Еўропы па барацьбе супраць кіберзлачыннасці (C-PROC) правядзе новы вэбінар «Што такое кібер-гвалт?».

Рэгістрацыя адкрыта да 17 чэрвеня 2020 года, да 10:00 (цэнтральнаеўрапейскі час).

У дыскусійную групу пад кіраўніцтвам менеджара праекта CyberEast Георгія Джохадзэ ўвойдуць эксперт Савета Еўропы Бэці Шэйв (яна пагаворыць аб Картаграфічным даследаванні кіберзлачыннасці Камітэта канвенцыі па кіберзлачыннасці T-CY), эксперт па гендарным гвалце Еўрапейскага інстытута па пытаннях гендарнай роўнасці (EIGE) Катаржына Вольска-Врона (яна пагаворыць аб кібер-гвалце над жанчынамі і дзяўчынкамі) і кіраўнік праграмы Падраздзялення па барацьбе супраць мовы варожасці і за супрацоўніцтва Аддзела па барацьбе з дыскрымінацыяй Савета Еўропы Менно Эттэма (ён пагаворыць аб працы Савета Еўропы па барацьбе з мовай варожасці і прадухіленні злачынстваў на падставе нянавісці анлайн).

Мэтай гэтага вэбінара з’яўляецца знаёмства з сутнасцю кібер-гвалта з пункту погляду адпаведных тэм, якія звязаны з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Нават калі вэбінар не ахопіць усе формы кібер-гвалту, ён паслужыць уводзінамі ў шэраг тэматычных вэбінараў, якія засяродзяць увагу на больш канкрэтных аспектах і тэмах, якія будуць абмеркаваны падчас дадзенага мерапрыемства

Вэбінар быў распрацаваны такім чынам, каб заахвочваць да інтэрактыўнага ўдзелу і каб палегчыць абмен інфармацыяй паміж удзельнікамі, якія абмяркуюць адпаведны станоўчы вопыт, а таксама праблемы і магчымасці ў дадзенай галіне. Ён будзе асабліва карысны для прадстаўнікоўорганаў, адказных за прыняцце рашэнняў наконт кіберзлачыннасці і кібербяспекі, а таксама органаў крымінальнага правасуддзя (суддзяў, пракурораў, праваахоўных органаў), супрацоўнікаў дзяржаўных Камп’ютарных груп рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, а таксама для недзяржаўных арганізацый і даследчыкаў/акадэмічных колаў, якія цікавяцца дадзенай тэмай.

Дадатковая інфармацыя, адпаведныя рэсурсы і праграма мерапрыемства знаходзяцца на старонцы вэбінара, якая будзе рэгулярна абнаўляцца перад мерапрыемствам і пасля яго.

Праект CyberEast фінансуецца ЕС і з’яўляецца часткай ініцыятывы EU4Digital. Яго мэтай з’яўляецца перайманне нарматыўна-заканадаўчай базы, якая забяспечыць выкананне  Будапешцкай канвенцыі па кіберзлачыннасці і іншых звязаных з ёю норм, што дапаможа ўзмацніць патэнцыял судовых і праваахоўных органаў і будзе спрыяць эфектыўнаму міжведамаснаму і міжнароднаму супрацоўніцтву і даверу ў галіне крымінальнага правасуддзя,  кіберзлачыннасці і электронных доказаў, у тым ліку і паміж пастаўшчыкамі паслуг і праваахоўнымі органамі.

Прэс-рэліз

Падзеі

Паглядзець усё