У апошнія гады краіны Усходняга партнёрства, як і многія іншыя дзяржавы свету, з’яўляюцца мішэням для кібератак і становяцца ахвярамі іншых інцыдэнтаў інфармацыйнай бяспекі. Нядаўна апублікаванае EU4Digital «Кіраўніцтва па кібербяспецы для Усходніх краін-партнёраў» даследуе галоўныя перашкоды і недахопы, якія неабходна пераадолець і ліквідаваць, а таксама вызначае асноўныя задачы і рэкамендацыі для павышэння ўстойлівасці да кіберпагроз у кожнай з краін-партнёраў.
Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (ІКТ) сталі галоўным фактарам росту на еўрапейскіх рынках. З аднаго боку, адкрыццё доступу да даных і паслуг паміж дзяржаўнымі органамі ў межах краіны і на міжнародным узроўні павышае эфектыўнасць супрацоўніцтва і садзейнічае свабоднаму ажыццяўленню дзелавых аперацый і перамяшчэнню грамадзян, але, з іншага боку, патрабуе належнай абароны ўсіх даных і сістэм. Такім чынам, забеспячэнне бяспекі інфармацыйных сістэм стала галоўнай задачай. Так як кіберпагрозы становяцца ўсё больш дасканалымі і здольныя знішчыць даныя, важна засцерагчы ад гэтай небяспекі сеткавыя і інфармацыйныя сістэмы, каб падтрымаць анлайн-эканоміку і гарантаваць эканамічны дабрабыт. Каб кіберасяроддзе заставалася адкрытым і устойлівым, стала яшчэ больш важным абараніць цэласнасць і забяспечыць бяспеку дзяржаў і іх грамадзян перад тварам шкоднай кіберактыўнасці.
Лічбавізацыя гэта не выбар, а неабходнасць для прадпрыемстваў і эканомік. Для больш эфектыўнага выкарыстання цудоўных магчымасцей, што даюць лічбавыя тэхналогіі, якія не ведаюць межаў, усе дзяржавы павінны аднолькава разумець меры і стандарты, якія датычацца забеспячэння бяспекі ў дадзеных сферах. Для развіцця кіберустойлівасці яны павінны працаваць адразу на некалькіх франтах. Гэта значыць, што неабходна распрацаваць і ўвесці пэўныя законы ў галіне бяспекі сеткавай інфармацыі, падрыхтаваць арганізацыйна-прававую базу для развіцця бізнесу ў кіберпрасторы, увесці адпаведныя меры кібербяспекі, разумець рызыкі, якія нясуць кіберпагрозы, і змагацца з кібератакамі. Так як трансгранічнае супрацоўніцтва і свабодны рух паслуг паміж краінамі з кожным днём становяцца ўсё больш важнымі, вялікае значэнне таксама мае ўключэнне Усходніх краін-партнёраў у гэты пераход і іх суправаджэнне.
Праект EU4Digital правёў аналіз падрыхтаванасці і здольнасці да забеспячэння бяспекі кіберпрасторы ў рэгіёне, а таксама распрацаваў ідэі па іх паляпшэнні. Аналіз змяшчае апісанне таго, як ажыццяўляецца палітыка і ўводзяцца адпаведныя меры ў сферы кібербяспекі ва Усходніх краінах-партнёрах. Была зроблена дадатковая спроба падрыхтаваць даклад аб існых недахопах і слабых месцах дзяржаўнага рэгулявання, палітыкі і мер бяспекі ва Усходніх краінах-партнёрах і вызначыць узровень развіцця асобных рашэнняў у сферы кібербяспекі ў кожнай краіне. Апрача таго, набор удалых прыёмаў працы і рэкамендацый у сферы кібербяспекі, пераданы органам дзяржаўнай улады Усходніх краін-партнёраў, дапаможа зрабіць кіберпрастору паміж краінамі-партнёрамі больш моцнай і ўстойлівай да кібератак і знізіць рызыкі парушэнняў і збояў.
Апублікаваны даклад можна знайсці тут.