Распрацоўка надзейнай інфраструктуры для забеспячэння кібербяспекі: Праект EU4Digital Cybersecurity East на Кібертыдні-2020 у Малдове

  • Дата: 30/11/20
  • Падзяліцца:

8-ы Малдаўскі Кібертыдзень прайшоў з 25 па 27 лістапада 2020 года пад тэмай «Распрацоўка надзейнай інфраструктуры для забеспячэння кібербяспекі». Суарганізатарамі выступілі праект EU4Digital Cybersecurity East і Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ).

На мерапрыемстве прысутнічалі найвышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі дыпламатычных місій і спецыялісты з 12 краін, у тым ліку з шасці Усходніх краін-партнёраў.  Каля 1 300 удзельнікаў далучыліся да мерапрыемства аналйн, каб даведацца больш аб інфраструктуры для забеспячэння кібербяспекі ў эпоху «новай нармальнасці», аб галоўных тэндэнцыях 2020 года, рашэннях, заснаваных на выкарыстанні штучнага інтэлекту, стварэнні эфектыўных экасістэм, аб рэгіянальным і міжнародным супрацоўніцтве ў дадзенай галіне, але таксама і аб стварэнні нацыянальнага патэнцыялу ў сферы кібербяспекі з улікам вопыту іншых краін.

Распачаў канферэнцыю прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова Іан Кіку. Следам за ім выступіў пасол ЕС у Рэспубліцы Малдова Пётр Міхалка, які завастрыў ўвагу на асаблівасцях дзеючага заканадаўства ЕС у сферы кібербяспекі.  Пасол таксама асабліва адзначыў падтрымку, якую прадастаўляе ЕС шасці Усходнім краінам-партнёрам праз праекты EU4Digital у сферы кібербяспекі і барацьбы з кіберзлачыннасцю.

Кіраўнік групы праекта Cybersecurity East, які фінансуецца ЕС, Беснік Лімай паведаміў аб дзейнасці праекта і падкрэсліў, што адказнасць у сферы кібербяспекі ляжыць на кожным:  «Я лічу, што для ажыццяўлення гэтай вельмі амбіцыйнай палітыкі трэба як мага больш канкрэтна растлумачыць яе сутнасць звычайным грамадзянам Усходніх краін-партнёраў, так, каб гэта было проста, але эфектыўна. Дзякуючы фінансаванаму ЕС праекту, нашым членам кансорцыума, нашай фантастычнай камандзе спецыялістаў мы аб’яднаем супольнасці з шасці Усходніх краін-партнёраў, такім чынам забяспечваючы ўдзел шырокага кола зацікаўленых бакоў… Наша мэта – усталяваць сувязі з людзьмі, напрыклад са службамі кібербяспекі, дзяржаўнымі ці ўрадавымі Камп’ютарнымі групамі рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Мы разлічваем на гэты мультыплікатыўны эфект». 

У рамках Кібертыдня 26 і 27 лістапада праектам Cybersecurity былі арганізаваныя два вэбінары. 

Вэбінар па рэагаванні на інцыдэнты і па пошуку пагроз засяродзіў увагу на узмацненні мер бяспекі на прадпрыемствах. На гэтым семінары ўдзельнікі даведаліся аб розных аспектах рэагавання на інцыдэнты і аб тэхніках пошуку пагроз, дзякуючы працы са спецыяльнымі сцэнарыямі, заснаванымі на сапраўдных інцыдэнтах. Удзельнікі атрымалі магчымасць апрабаваць разнастайныя тэхнікі, у тым ліку пастку для зламыснікаў honeypot, сістэму для выяўлення ўмяшання Suricata, праграму-аналізатар трафіка wireshark і іншыя прыкладныя інструменты. 

Вэбінар па кіраванні кіберрызыкамі ў інфармацыйную эру прадставіў комплекснае разуменне таго, як выяўляць і ліквідаваць уразлівыя месцы ў сетках, сістэмах і даных арганізацыі. Падчас вэбінара былі прадстаўленыя прыклады з практыкі, якія прадэманстравалі, як праводзіць крытычны аналіз профілю рызыкі арганізацыі і атрымліваць веды, неабходныя для кіравання бізнесам ці установай у сітуацыях павышанай рызыкі кіберпагроз. 

Мэтай праекта EU4Digital Cybersecurity East з’яўляецца распрацоўка тэхнічных механізмаў і механізмаў супрацоўніцтва для узмацнення кібербяспекі і лепшай падрыхтаванасці да кібератак у адпаведнасці са стандартамі ЕС.

Навіны

Паглядзець усё