27 верасня ключавыя зацікаўленыя бакі з Усходняга партнёрства збяруцца на «Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства», на якой абмяркуюць тэмы, пачынаючы ад высокахуткаснага інтэрнэту і канчаючы лічбавым бізнесам і анлайн-гандлем.
Канферэнцыя пройдзе ў віртуальным фармаце ў межах штогадовай сустрэчы Кіруючага камітэта EU4Digitial, якая прадоўжыцца з 27 верасня па 1 кастрычніка. Каля 450 чалавек былі запрошаныя на канферэнцыю, у тым ліку афіцыйныя асобы дзяржаў і ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі, што прадстаўляюць дзяржаўны і прыватны сектар і ўдзельнічаюць у лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах.
Канферэнцыя пачнецца а 10-й гадзіне раніцы, у панядзелак, 27 верасня. Прамую трансляцыю на англійскай мове можна паглядзець на вэб-старонцы Кіруючага камітэта EU4Digital.
Асноўную ўвагу ўдзельнікі віртуальнай канферэнцыі скіруюць на ролю ініцыятывы EU4Digital у садзейнічанні лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства. Яны абмяркуюць такія тэмы, як зніжэнне рознічных цэн за кошт тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, 5G і даступны высокахуткасны інтэрнэт, узмацненне лічбавага бізнесу праз МСП і экасістэмы стартапаў, а таксама тэхналогіі электроннай камерцыі для садзейнічання анлайн-гандлю паміж ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі.
Адкрые канферэнцыю Катарына Матэрнава, намесніца галавы Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні.
Мерапрыемства будзе складацца з пяці пасяджэнняў, кожнае з якіх будзе прысвечанае пэўным аспектам лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне:
Хуткасць: адсутнасць абмежаванняў у лічбавую эпоху.
Тэлекамунікацыйная інфраструктура: закладанне асноў для зніжэння рознічных тарыфаў на роўмінг, 5G і даступны высокахуткасны інтэрнэт.
Умацаванне становішча новага пакалення лічбавх прадпрыемстваў праз МСП і экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве.
Як эксперыментальныя тэхналогіі электроннай камерцыі могуць спрыяць анлайн-гандлю паміж ЕС і УП.
Панэльнае абмеркаванне адукацыйных тэхналогій: як пашырыць лічбавыя магчымасці 1 мільёна грамадзян УП.
З праграмнай прамовай выступіць Аляксандр Паняверскі, кіраўнік напрамку лічбавых і найноўшых тэхналогій у EY Global, міравы лідар у сферы інтэрнэту рэчаў 2020 года і аўтар кнігі «SPEED no limits in the digital era». Сярод спікераў таксама будуць выдатныя дзеячы лічбавай індустрыі, спецыялісты праекта EU4Digital і вышэйшыя афіцыйныя асобы з Усходніх краін-партнёраў і Еўрапейскай камісіі.
EU4Digital імкнецца пашырыць Адзіны лічбавы рынак Еўрапейскага саюза на Усходнія дзяржавы-партнёры, развіваючы патэнцыял лічбавай эканомікі і лічбавага грамадства, каб садзейнічаць эканамічнаму росту, ствараць новыя працоўныя месцы, паляпшаць якасць жыцця і дапамагаць прадпрыемствам.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.