Круглы стол у Мінску па лічбавых навыках і працоўных месцах
Дата: 13/11/19
19 снежня 2019 года ў Мінску ў рамках
ініцыятывы EU4Digital будзе арганізаваны круглы стол «Лічбавыя навыкі і
працоўныя месцы».
Асноўнай мэтай круглага стала з’яўляецца
абмеркаванне неабходнасці кансалідацыі супольнасці, зацікаўленай ў развіцці
лічбавых навыкаў і працоўных месцаў у Беларусі, увядзення ў Беларусі даведніка
па электронных кампетэнцыях і іншых крокаў, рэкамендаваных прафесійнай
супольнасцю для дасягнення чаканых вынікаў у рамках палітыкі УП да і пасля 2020
года ў кантэксце развіцця лічбавых навыкаў.
«Кааліцыя па лічбавых навыках і працоўных
месцах» — гэта шматбаковае партнёрства, мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне супрацоўніцтву
паміж прадпрыемствамі і пастаўшчыкамі адукацыйных паслуг, а таксама дзяржаўнымі
і прыватнымі суб’ектамі для вырашэння праблемы недахопу лічбавых навыкаў у
Еўропе. У цяперашні час ужо створана 23 Нацыянальныя кааліцыі ў ЕС і дзве ў
рэгіёне Усходняга партнёрства (Арменія і Украіна).
Галоўным вынікам круглага стала стане агульнае
разуменне неабходнасці стварэння ў Беларусі Кааліцыі па лічбавых навыках і
працоўных месцах. Семінар накіраваны на выяўленне асноўных бакоў, зацікаўленых
ва ўдзеле ў кааліцыі, а таксама на абмен перадавым вопытам ЕС па стварэнні і
ўкараненні кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах з беларускім урадам,
універсітэтамі, НДА і іншымі зацікаўленымі бакамі.
Праз ініцыятыву EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае рэалізацыю
стратэгій лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства для стварэння
нацыянальных аб’яднанняў прафесіяналаў у лічбавай сферы і рамак кампетэнцый для
малога бізнеса.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.