З 27 па 29 кастрычніка праект EU4Digital правёў важнае трохдзённае мерапрыемства – Форум па лічбавых навыках. Ён сабраў удзельнікаў і спецыялістаў з шасці Усходніх краін-партнёраў і стаў каштоўнай платформай для наладжвання сувязей, абмеркавання ідэяй і ініцыятыў і абмену перадавым вопытам, а таксама для пераймання вопыту ЕС у ажыццяўленні ініцыятыў у галіне лічбавых навыкаў.
У цэлым на Форуме нарадзіліся каштоўныя ідэі ў вобласці лічбавых навыкаў, якія ў тым ліку датычацца павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і кіравання Нацыянальнымі кааліцыямі па лічбавых навыках і прафесіях.
У першы дзень удзельнікі Форума засяродзілі ўвагу на пастаноўцы дакладных мэт і ўзгадненні дзяржаўных ініцыятыў у галіне лічбавых навыкаў, а таксама на запуску нацыянальных кааліцый. Дзень пачаўся з прэзентацый сп-ра Кармеля Качыі, каардынатара Нацыянальнай кааліцыі Мальты, прадстаўніка Фонду электронных навыкаў Мальты і спадарыні Ульрыке Даманы-Фунтан, генеральнага сакратара fit4internet і каардынатара Нацыянальнай кааліцый Аўстрыі. Далей адбыўся семінар па запуску нацыянальных кааліцый, які правёў праект EU4Digital.
Другі дзень Форума быў прысвечаны кваліфікацыі працаўнікоў, і ў тым ліку ўплыву пандэміі COVID-19 на патрабаванні да лічбавых навыкаў. Дзень пачаўся з прэзентацый сп-ра Джузэпэ Якана, каардынатара Нацыянальнай кааліцыі Італіі і прадстаўніка ініцыятывы ў галіне лічбавых навыкаў Repubblica Digitale і спадарыні Сігне Брыке, дырэктара Балтыйскай камп’ютарнай акадэміі. Мерапрыемства прадоўжылася прэзентацыяй пра Еўрапейскія структуры кампетэнцый, прыклады іх выкарыстання і ўжыванне профіляў пасад, з якой выступілі прадстаўнікі праекта EU4Digital, а таксама семінарам для Усходніх краін-партнёраў, на якім яны змаглі абмяняцца вопытам барацьбы з наступствамі пандэміі COVID-19.
У апошні дзень Форума адбыўся віртуальны вучэбны візіт у Ірландыю, цягам якога члены Нацыянальнай кааліцыі Ірландыі прадставілі ініцыятывы ў галіне лічбавых навыкаў, а таксама распавялі пра тое, як стваралася і як працуе Нацыянальная кааліцыя Ірландыі. Падчас вучэбнага візіту з прадстаўнікамі Усходніх краін-партнёраў падзяліліся вопытам некалькі членаў Нацыянальнай кааліцыі Ірландыі:
- Спадарыня Мары Кліры, генеральны сакратар Камп’ютарнага таварыства Ірландыі.
- Сп-р Алан Паўэр, прадстаўнік аддзела прадпрымальніцтва, гандлю і занятасці.
- Спадарыня Эйліс Мерна, прадстаўніца галоўнага дзяржаўнага інфармацыйнага кіравання.
- Сп-р Дэйв Фінан, ICT Skillnet.
- Сп-р Том Фарэл, CareersNews.
- Сп-р Марк Келі, An Cosán.
- Спадарыня Адрыен Уэб, прадстаўніца таварыства Computers in Education Society of Ireland.
Усе прэзентацыі Форума можна знайсці тут.