Лічбавыя навыкі ў цэнтры ўвагі ў працэсе прыстасавання прафесійна-тэхнічнай адукацыі да ўмоў, выказаных каронавірусам

  • Дата: 08/05/20
  • Падзяліцца:

Згодна з прамежнымі вынікамі анлайн-апытання, якое праводзіцца Еўрапейскай камісіяй для вызначэння ўплыву пандэміі на сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сітуацыя з каронавірусам – гэта магчымасць для кожнага развіць свае лічбавыя навыкі, аднак яна таксама прыцягнула ўвагу да лічбавага разрыву.

Апытанне пачалося 18 сакавіка, і ўжо быў апублікаваны агляд 252 адказаў, якія былі атрыманы да 24 красавіка,

Адказы дэманструюць, што ўсе краіны ствараюць анлайн-прасторы, ад выкарыстання вельмі простых сэрвісаў абмену паведамленнямі як WhatsApp (напрыклад, калі навучэнцы не маюць камп’ютара дома) ці праз іншыя больш складаныя платформы электроннага навучання да ужывання нацыянальнага тэлебачання для вяшчання і замены звычайных урокаў  у школьных памяшканнях. Гэта таксама магчымасць для пашырэння і больш глыбокага даследавання некаторых існуючых матэрыялаў для электроннага навучання і сродкаў для іх стварэння.

«Сярод станоўчых момантаў можна вызначыць тое, што гэта надзвычайная сітуацыя з’яўляецца магчымасцю для кожнага развіць ці паглыбіць свае лічбавыя навыкі. Аднак яна прыцягнула ўвагу да лічбавага разрыву, няроўнасці і нязручнасці, якія гэта сітуацыя стварае для дамашняй гаспадаркі і навучэнцаў, у якіх няма доступу да камп’ютараў і Інтэрнэту,» паказваюць прамежныя вынікі.

Сярод прапаноў для выкладчыкаў і асоб, якія вызначаюць палітыку, была адна, у якой гаварылася, што «гэты крызіс – гэта стымул стаць больш «лічбавым» у будучыні. У той жа час, неабходна звярнуць увагу на час, які навучэнцы праводзяць анлайн, каб пазбегнуць страты сувязі з «рэальным светам». Таксама быў зроблены акцэнт на неабходнасці анлайн-модуляў для навучання лічбавым навыкам выкладчыкаў, інструктараў, трэнераў і настаўнікаў.

Рэспандэнты схілілі Еўрапейскую камісію да супрацоўніцтва з работадаўцамі і сацыяльнымі партнёрамі для абмену матэрыяламі анлайн ці для стварэння сродкаў для лічбавага навучання, для распрацоўкі і фінансавання віртуальных сімуляцыйных сістэм для ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, нават калі яны не змогуць поўнасцю замяніць сапраўднае навучанне на працоўных месцах, і стварэння анлайн-платформы з раздзелам, прысвечаным прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з адкрытымі анлайн-курсамі.

Вы можаце знайсці спіс розных рэсурсаў, сабраных дзякуючы апытанню, і іншыя крыніцы тут. Існуе шмат універсальных сродкаў для супольнай працы, даступных на некалькіх мовах, а таксама платформ, якія палягчаюць стварэнне лічбавага кантэнту.

Апытанне застаецца адкрытым да 22 мая.

Прэс-рэліз

Навіны

Паглядзець усё