Сетка лічбавых кампетэнцый зацвердзіла кіраўніцтва па выкарыстанні Структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў ва Усходніх краінах-партнёрах падчас анлайн-мерапрыемства, арганізаванага Праектам EU4Digital 1 снежня.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай зацвярджэння канчатковай версіі кіраўніцтва і вызначэння далейшых дзеянняў, якія належыць ажыццявіць Праекту EU4Digital і Усходнім краінам-партнёрам, уключаючы будучыя трэнінгі.
На сустрэчы былі разгледжаны магчымасці для ўзгаднення існых еўрапейскіх структур, рэкамендацый па іх комплексным выкарыстанні, пэўных рэкамендацый па распрацоўцы Профіляў пасад і тэрміналогіі, якая ўжываецца ў Еўрапейскай структуры электронных кампетэнцый e-CF, Еўрапейскай сетцы лічбавых кампетэнцый DigComp і ў Еўрапейскай класіфікацыі навыкаў, кампетэнцый і прафесій ESCO.
Падчас абмеркавання кіраўніцтва былі асветлены падрабязнасці распрацоўкі адпаведных унутраных дакументаў, стратэгій і структур, а таксама была завершана праца над ключавымі вызначэннямі. Пасля ўсебаковага абмеркавання тэкст кіраўніцтва быў канчаткова зацверджаны Сеткай лічбавых навыкаў.
На мерапрыемстве таксама абмеркавалі прыярытэтныя задачы, якія датычацца вучэбных патрэб, і фармат правядзення наступных трэнінгаў, вучэбных візітаў і канферэнцый:
- Агульнадзяржаўныя трэнінгі для навучання стварэнню нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванню імі;
- Рэгіянальны трэнінг для інфармавання аб перавагах Еўрапейскіх структур электронных і лічбавых кампетэнцый;
- Рэгіянальны трэнінг для азнаямлення са спосабамі і метадалогіяй вымярэння лічбавых навыкаў, што практыкуюцца ў ЕС;
- Рэгіянальны трэнінг па выкарыстанні Структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў;
- Рэгіянальны трэнінг для азнаямлення з перадавым вопытам ЕС у сферы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з мэтай удасканалення іх лічбавых навыкаў у пэўных галінах, не звязаных з ІКТ;
- Па меншай меры адзін з двух запланаваных вучэбных візітаў у Ірландыю і Краіну Баскаў пройдзе ў фармаце анлайн-мерапрыемства ў сувязі з абмежаваннямі, выкліканымі пандэміяй COVID-19;
- Канферэнцыя «Лічбавыя навыкі для Індустрыі 4.0» будзе праведзена ў 2021 годзе.
Праект EU4Digital падтрымлівае распрацоўку Структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў ва Усходніх краінах-партнёрах, а таксама арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг з мэтай распаўсюджвання метадаў, што ўжываюцца ў ЕС.