25 чэрвеня 2020 запланавана віртуальная сустрэча Сеткі па лічбавых навыках EU4Digital для абмеркавання вынікаў распрацоўкі Рэкамендацый для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках і Базы кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў пры падтрымцы фонду EU4Digital. Члены Сеткі таксама заплануюць наступныя трэнінгі і канферэнцыі па такіх тэмах, як лічбавыя навыкі для прамысловасці 4.0, ментарскія праграмы для жанчын і стварэнне нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванне імі.
Гэта будзе ўжо другая сустрэча Сеткі за 2020 год. Члены Сеткі вырашылі перанесці мноства мерапрыемстваў, у тым ліку і сустрэчы Сеткі, у віртуальнае асяроддзе ў той час, калі абмежаванні на перамяшчэнне, звязаныя з пандэміяй Covid-19, яшчэ застаюцца ў сіле. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца аб’яднанне вынікаў папярэдняй дзейнасці і пагадненне наконт наступных крокаў адносна мерапрыемстваў, запланаваных на лета і пачатак восені 2020 года, пры падтрымцы фонду EU4Digital. Сетка па лічбавых навыках EU4Digital служыць платформай для абмену перадавымі практыкамі і вопытам паміж шасцю ўсходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС, спрыяючы ўзаемадзеянню і распрацоўцы ідэй для сумесных праектаў па гарманізацыі. Праект EU4Digital падтрымлівае Сетку пры дапамозе шматлікіх мерапрыемстваў, у тым ліку і праз арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, распрацоўку Базы лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў і Рэкамендацый для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках.