Лічбавыя рашэнні на карысць больш чыстага навакольнага асяроддзя, лепшага здароўя і даступнасці для ўсіх былі трыма ідэямі, намінаванымі на прэмію ЕС «Лічбавізацыя для грамадзянскай супольнасці» удзельнікамі і ментарамі хакатона грамадзянскай супольнасці УП 2019 года, які адбыўся 14-16 чэрвеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі.
Актывісты грамадзянскай супольнасці, спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій і дызайнеры з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны прадставілі на хакатоне 20 ідэй.
На працягу трох дзён тэхнічныя і прадметныя эксперты працавалі разам над ІТ-рашэннямі, якія дазволяць арганізацыям грамадзянскай супольнасці і актывістам лепш задавальняць патрэбы сваіх супольнасцей і дапамагаць грамадзянам рэгіёну Усходняга суседства ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў.
Вольга Цярэшчанка з украінскага горада Адэса з’яўляецца адной з намінантак. Яна прыехала на хакатон з ідэяй стварэння праграмы, якая б збірала поўныя і правераныя дадзеныя пра безглютэнавыя лекі, прадукты і паслугі.
Другая кандыдатура, Ганна Крысь, якая таксама з Украіны, занепакоеная інфраструктурай даступнасці для людзей з інваліднасцю і адсутнасцю інфармацыі для такіх людзей пра магчымасці, якія яны могуць выкарыстоўваць, каб жыць паўнавартасным жыццём.
Паліна Пліскоўская з Мінска, Беларусь — трэцяя прэтэндэнтка. Яна прапанавала ідэю рашэння праблемы раздзельнага збору смецця з дапамогай RUBBISH (смецце), анлайн-гульні, каб вучыць дзяцей дбаць пра навакольнае асяроддзе і адказна ставіцца да сартавання адходаў.
Адзін з гэтых трох праектаў атрымае падтрымку з боку ЕС, каб быць цалкам распрацаваным і запушчаным. Пераможца будзе абвешчаны ў жніўні 2019 года.
Хакатон грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2019 года арганізуецца Фондам грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ЕС у трэці раз.