Лічбавыя тэхналогіі зменяць тваё жыццё…

  • Дата: 01/11/21
  • Падзяліцца:

Калі ты жывеш у адной з шасці краін Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова ці Украіне – лічбавыя тэхналогіі зменяць тваё жыццё, а дапаможа ў гэтым ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital.

Цягам апошніх трох гадоў праект EU4Digital вызначаў, распрацоўваў і праводзіў серыю мерапрыемстваў і пілотных праектаў, якія істотна адаб’юцца на бізнесе і грамадстве ў рэгіёне.

Новы відэаролік ад EU4Digital дазваляе зірнуць на тое, што хутка з’явіцца ў рэгіёне, выдзяляючы шэсць галоўных дасягненняў: патанненне роўмінгу, лічбавыя рахункі для выкарыстання ўсіх пераваг электроннага гандлю, электронныя подпісы для прадпрыемстваў і грамадзян, новыя працоўныя месцы дзякуючы фінансаванню прадпрыемстваў сферы ІКТ, паляпшэнне лічбавых навыкаў для прафесій будучыні і тэхналогіі электроннай аховы здароўя для развіцця медыцыны. 

Некаторым з гэтых відавочных дасягненняў будзе прысвечаная наступная кампанія EU4Digital, якая прыцягне ўвагу да вынікаў, якіх удалося дасягнуць у сферы электроннай камерцыі, электроннай дастаўкі і даверу і бяспекі.

Навіны

Паглядзець усё